Вы тут

МНС аб надзвычайным здарэнні на Брэсцкім мясакамбінаце: Перавышэння дапушчальных канцэнтрацый аміяку ў паветры не выяўлена


Спецыялісты высвятляюць прычыны разгерметызацыі вадкаснага трубаправода аміячнай халадзільнай устаноўкі ў ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», паведамляе БелТА са спасылкай на Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС.


Скрыншот відэа МНС

Ратавальнікі 18 сакавіка ў 20.20 атрымалі паведамленне аб разгерметызацыі вадкаснага трубаправода аміячнай халадзільнай устаноўкі на тэрыторыі прамысловага прадпрыемства. У выніку адбылася ўцечка аміяку ў атмасферу. Падчас надзвычайнага здарэння ніхто не пацярпеў.

«Работнікі МНС закрылі засаўкі на пашкоджаным участку трубаправода, правялі асаджэнне пароў аміяку. Тэхнічны персанал прадпрыемства арганізаваў падачу вадкага аміяку для работы халадзільнай устаноўкі па абводным трубаправодзе», — расказалі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС. Тэхналагічны працэс на прадпрыемстве не парушаны.

«Пасля правядзення замераў, перавышэння дапушчальных канцэнтрацый аміяку ў атмасферным паветры не выяўлена. Прычына інцыдэнту высвятляецца», — праінфармавалі ў абласным упраўленні МНС.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.