Вы тут

У Кітаі 800 мільёнаў карыстальнікаў сетак 5G


Згодна з дакладам аб рабоце ўрада КНР, узровень пранікнення сетак пятага пакалення перавысіў 50 працэнтаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


З моманту афіцыйнай выдачы ліцэнзій на камерцыйнае выкарыстанне сеткі 5G у 2019-м, крыху больш чым за чатыры гады Кітай пабудаваў 3,377 мільёна базавых станцый, а колькасць карыстальнікаў сетак павялічылася да больш чым 800 мільёнаў чалавек.
У 2021 годзе Глабальная асацыяцыя аператараў сувязі і вытворцаў абсталявання GSMA спрагназавала рост узроўню пранікнення тэхналогій 5G у Кітаі да 50 працэнтаў да 2025 года. Кітай дасягнуў гэтага паказчыка раней на два гады. Ранняя рэалізацыя плана адлюстроўвае перавагі краіны ў развіцці тэхналогій мабільнай сувязі і энергічны рост лічбавай эканомікі краіны.

Выдатны таму прыклад — продаж чыгуначных білетаў падчас канікулаў з нагоды Свята вясны. У пікавы перыяд праз афіцыйную платформу Кітайскіх чыгунак 12306.cn штосекундна афармляліся тысячы білетаў, а найбольшая колькасць праглядаў за адзін дзень дасягнула дзіўных 87,56 мільярда разоў, пры гэтым сістэма браніравання не «завісала». Па аб’ёме рознічных анлайн-продажаў і экспрэс-дастаўкі Кітай ужо шмат гадоў лідзіруе ў свеце, што таксама неаддзельна ад магутных магчымасцяў апрацоўкі дадзеных.

КНР можна лічыць першапраходцам у развіцці тэхналогій, дадаткаў і інфраструктур, звязаных з сеткай 5G. 26 лютага кампанія Huawei афіцыйна запусціла першую ў свеце інтэлектуальную сетку 5.5G і плануе вывесці яе на рынак у гэтым годзе. У параўнанні з 5G, сетка 5.5G палепшыла паказчыкі хуткасці злучэння, часовай затрымкі, вызначэння месцазнаходжання і надзейнасці прыкладна ў дзесяць разоў.

Акрамя таго, Кітай пашырае магчымасці прымянення 5G-тэхналогій. Цяпер сеткі пятага пакалення інтэграваны ў 71 катэгорыю нацыянальнай эканомікі і атрымалі шырокае распаўсюджванне ў такіх галінах, як прамысловасць, горназдабыўная прамысловасць, электраэнергетыка і медыцына. У перспектыве плануецца пашыраць сферы і ўзмацняць эфектыўнасць прымянення тэхналогій 5G.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.