Вы тут

Мужчына загінуў падчас пажару ў жылым доме ў Капыльскім раёне


Пажар стаў прычынай гібелі мужчыны ў Капыльскім раёне. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.


Учора, 27 сакавіка, у 18.13 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў аграгарадку Грозава Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Дом належыць мужчыне 1966 года нараджэння, месца працы якога зараз устанаўліваецца.

Пры тушэнні пажару ратавальнікі знайшлі цела загінулага мужчыны 1980 года нараджэння, які, як высветлілася пазней, самавольна пракраўся ў дом. Прычыны пажару і гібелі высвятляюцца.

За дзяжурныя суткі на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістравана сем пажараў у Капыльскім, Маладзечанскім, Мінскім, Стаўбцоўскім і Чэрвеньскім раёнах. У прыродных экасістэмах у цэнтральным рэгіёне рэспублікі адбылося 19 узгаранняў: узгаранне торфу ў Смалявіцкім раёне на плошчы 0,015 га, якое было паспяхова ліквідавана пажарнымі, і 18 узгаранняў сухой расліннасці ў Бярэзінскім, Барысаўскім, Вілейскім, Валожынскім, Дзержынскім, , Слуцкім, Салігорскім, Старадарожскім, Уздзенскім і Чэрвеньскім раёнах на агульнай плошчы 0,2821 га. Па стане на 6.00 парушэнняў у рабоце сістэм жыццезабеспячэння насельніцтва зафіксавана не было.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.