Вы тут

У Палацы Незалежнасці адбылася сустрэча са старшынёй ПА АБСЕ


За апошнія гады наша краіна стала ўсё часцей прымаць мерапрыемствы міжнароднага маштабу. Мінск стаў пляцоўкай для перамоў па Украіне, а ўжо сёлета мы прымем сесію Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ). Такім чынам у свеце больш даведваюцца пра Беларусь, фарміруецца імідж краіны як гатовай да дыялогу і здольнай прыняць буйную падзею.


Але каб скласці аб краіне не прадузятае меркаванне, трэба ў ёй як мінімум пабываць. Ці хоць бы пачуць уражанні ад тых, хто яе наведаў. У ліпені 2017-га на 26-ю сесію ПА АБСЕ ў Мінск прыедзе больш за 300 парламентарыяў з 50 краін свету, якія пасля вернуцца дадому і змогуць расказаць суайчыннікам аб убачаным. Прэзідэнт Беларусі паабяцаў, што будзе зроблена ўсё магчымае для таго, каб гэта была найлепшая ў сваёй гісторыі падобная сесія. Гэта чарговы раз пацвердзіць, што Беларусь прыхільная асноўным прынцыпам Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве у Еўропе. Сэнс тут не толькі ў тым, як будзе арганізавана мерапрыемства (хоць і аб гэтым паклапоцяцца). У краіне за гады незалежнасці зроблена нямала: ёсць што пабачыць замежным гасцям.

«Мы пакажам яшчэ раз, што тыя прадузятасці, якія на Захадзе існуюць, а асабліва існавалі, з'яўляюцца надуманымі. Што Беларусь — гэта еўрапейская краіна. І што тут і правоў чалавека, і вяршэнства закона, і дэмакратыі ніколькі не менш, чым у іншых дзяржавах Еўропы, у тым ліку Еўрапейскага саюза», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Яшчэ адно надзённае пытанне тычыцца бяспекі падчас правядзення сесіі. Сітуацыя ў Беларусі ў гэтым плане адносна спакойная на фоне тых падзей, што развіваюцца ў свеце. «Я вам абяцаю, што такая ж сітуацыя будзе напярэдадні, падчас і пасля правядзення гэтага мерапрыемства», — сказаў Прэзідэнт. Ён назваў візіт дэлегацыі ПА АБСЕ, што адбываецца ў гэтыя дні, першай ластаўкай у падрыхтоўцы да сесіі.

Для старшыні ПА АБСЕ Крысцін Мутонен прыезд у Беларусь — першы, і ўражанні ад яго станоўчыя. На яе думку, сесія мае значэнне не толькі міжнароднае. Яна дапамагае развіваць узаемасувязі паміж народамі, выбудоўваць, падтрымліваць двухбаковыя кантакты. «Я перакананая, што ўсё неабходнае ўжо зроблена і будзе зроблена для таго, каб асамблея прайшла паспяхова», — лічыць яна.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Прынцыпы — тоесныя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.