Вы тут

Парад да Дня Незалежнасці будзе арганізаваны на высокім узроўні


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы сёння даклад аб правядзенні ваеннага парада да Дня Незалежнасці, даручыў арганізаваць яго на высокім узроўні.


Фота: БЕЛТА

"Мы прынялі рашэнне, што праводзім парад у гэтым годзе. Сродкаў на гэта шкадаваць не трэба, тым больш яны не такія ўжо і вялікія, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Ён павінен быць сапраўдным парадам, уражальным. Для гэтага і праводзіцца. Гэта дэманстрацыя, мы паказваем людзям, што мы не дарма ядзім ваенны хлеб".

Як падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, народ павінен бачыць, што такое беларуская армія, чым яна займаецца, што знаходзіцца на ўзбраенні. "І ўбачыць твар сваіх абаронцаў, салдат Узброеных Сіл, - дадаў ён. - Не толькі арміі, але і пагранічнікаў, і МУС, і МНС".

На думку Прэзідэнта, на парадзе неабходна прадэманстраваць сучасныя ўзоры грамадзянскай тэхнікі, якія вырабляюцца ў краіне. "Мяне непакоіць, што нашы людзі (не ўсе, а значная частка) не ведаюць, чым жыве грамадзянская Беларусь, што мы ствараем нават у гэтыя складаныя, няпростыя часы. Ёсць жа, што паказаць. І гэта надоўга застаецца ў памяці людзей", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Была таксама абмеркавана канцэпцыя правядзення іншых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.