Вы тут

У Мінску з'явілася вакансія з заробкам у 15 тысяч долараў


Прапануе яе замежная кампанія, рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій, якая займаецца распрацоўкай праграмных прадуктаў. На заробак у 27,8 тысячы рублёў шукаюць намесніка дырэктара. З патрабаванняў — вышэйшая адукацыя, валоданне англійскай мовай і іўрытам на добрым узроўні, вопыт работы ў распрацоўцы праграмнага забеспячэння, стаж на пасадзе менеджара ў замежных кампаніях не менш за два гады.


У Агульнарэспубліканскім банку вакансій такія прапановы — адзінкавыя. Свабодных месцаў з заробкам ад 10 тысяч рублёў усяго дзевяць. Усе яны знаходзяцца ў сталіцы. Сярод наймальнікаў, што гатовы плаціць такія вялікія грошы, — ІТ-кампаніі, прадстаўніцтва турэцкіх авіяліній, фірмы, якія займаюцца тэхнічным абслугоўваннем нерухомасці і ўпакоўкай.

Усяго на біржы працы налічваецца 51 880 вакансій. Доля свабодных месцаў з аплатай да 300 рублёў — 28 працэнтаў, ад 300 да 500 рублёў — 43,4 працэнта. Ад 500 да тысячы рублёў у месяц абяцаюць на кожнай чацвёртай вакансіі. Толькі 2,4 працэнта прапаноў утрымліваюць заробак больш за тысячу рублёў.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubnеuskауа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Даплата за вопыт і іўрыт

Каментары

хорошая вакансия, с такой можно домик под минском за пару месяцев построить, и укомплектовать его к тому же последней техникой и автоматикой

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.