Вы тут

МАЗ не перастае здзіўляць новымі распрацоўкамі


Гэтым разам аўтазавод выпусціў аўтапад'ёмнік АГП-40-К, здольны падняць трох чалавек з абсталяваннем агульнай вагой да 350 кг на вышыню да 40 метраў (12 паверхаў). Пры гэтым машыну смела можна назваць пазадарожнікам таму, што яна паўнапрывадная. Гэта дазваляе выкарыстоўваць яе ў любой мясцовасці.


Як адзначылі ў прэс-службе прадпрыемства, машына можа абслугоўваць розныя вышынныя аб'екты: будынкі, збудаванні, ветраўстаноўкі, ліній электраперадач, апоры мачтаў асвятлення і сотавай сувязі. Акрамя таго, аўтапад'ёмнік спатрэбіцца нафтагазавай галіне для абслугоўвання і рамонту буравых установак. Яшчэ адна асаблівасць машыны — магчымасць работы ўздоўж адвеснай сцяны без змены нахілу стралы, толькі за кошт вертыкальнага выстаўлення секцый апорнай калоны. Пад'ёмнікам можна кіраваць з двух месцаў: першы пульт размешчаны ў самой калысцы, другі — на непаваротнай платформе. Сістэма блакавання і бяспекі гарантуе работу абсталявання пад'ёмніка і ахоўвае ад непрадуманых дзеянняў пры кіраванні. Акрамя таго, яна папярэджвае пра набліжэнне да крытычных параметраў і нават рэагуе на патэнцыйныя рызыкі.

Пазадарожны аўтапад'ёмнік дазволіць Мінскаму аўтазаводу пашырыць сваю прысутнасць на рынку спецтэхнікі. Як адзначылі прадстаўнікі МАЗ, зараз у краінах СНД сур'ёзных канкурэнтаў для АГП-40-К няма. Машыну плануецца пастаўляць у Расію і іншыя краіны СНД. Акрамя таго, яна можа быць запатрабавана і ў Беларусі.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Джып па-беларуску

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.