Вы тут

"Бацькоўскі месяц" стартаваў у Белдзяржуніверсітэце


На працягу ўсяго кастрычніка ў ВНУ будуць праходзіць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню пажылых людзей і Дню маці. Усяго запланавана 17 тэматычных выстаў, інтэрактыўных гульняў і іншых падзей, у якіх будуць задзейнічаны ўсе факультэты і інтэрнаты БДУ : "Дом без адзіноты",  акцыя  "Сувязь пакаленняў", праграмы "Дзякуй за дзяцей", "Не забудзь павіншаваць", "Званок маме" і іншыя.


Фота: allan999.su

Таксама ў кастрычніку запланаваны круглы стол "Гендарная роўнасць у фарміраванні гарманічна развітой асобы". У абмеркаванні возьмуць удзел выкладчыкі БДУ і прадстаўнікі грамадскага аб'яднання "Сям'я і Чарнобыль".

Для сямейных пар 26 кастрычніка арганізуецца інтэрактыўная гульня "Маладая сям'я: тэрыторыя канфлікту" (інтэрнат №3, вул. Курчатава, 6). Пачатак у 20.00. Ім будуць прапаноўвацца мадэлі той ці іншай сітуацыі. Задача маладой сям'і — знайсці бесканфліктны выхад з няпростага становішча.

Таксама студэнтаў запрашаюць наведаць выставу "Псіхалагічная служба пра сям’ю" і прайсці экспрэс-дыягностыку "А ты гатовы да сямейнага жыцця?"

Акрамя таго з 1 па 27 кастрычніка ў БДУ праходзіць віртуальная фотавыстава "Сямейны ачаг". Усе ахвотныя могуць даслаць падпісаныя фатаграфіі, якія адлюстроўваюць атмасферу гармоніі ў сям'і, па адрасе vk.com/bsu_ps. Пераможцы будуць вызначацца з дапамогай анлайн-галасавання.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.