Вы тут

У Мінску адбылася ўрачыстасць да юбілею Мікалая Чаргінца


На гэтым тыдні адзначыў свой 80-гадовы юбілей старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец. Урачыстасць з гэтай нагоды ўчора адбывалася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Павіншаваць юбіляра завіталі намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Жарко, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч, намеснік міністра культуры Ірына Дрыга, прадстаўнікі Акадэміі навук, пісьменніцкай грамадскасці, у прыватнасці Мікола Мятліцкі. У святочным канцэрце для юбіляра прынялі ўдзел кампазітар Алег Елісеенкаў, Леанід Барткевіч, гурт «СССР», Ядзвіга Паплаўская, Андрэй Разін.


Намесніца старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена СТЭЛЬМАХ расказала карэспандэнту «Звязды»:

— З Мікалаем Іванавічам вельмі прыемна працаваць. Кожны дзень я іду на работу, думаючы, што маю шчасце зносін з такім незвычайным чалавекам. Бачу, якое кола людзей яго віншуе — і з Беларусі, і з блізкага і далёкага замежжа, — гэта сведчыць пра аўтарытэт чалавека. Яго 80 гадоў — не толькі яго дата, гэта падзея для ўсёй культурнай грамадскасці. Той унёсак, які ён зрабіў у станаўленне нашай незалежнай краіны, будучы грамадскім дзеячам і будучы пісьменнікам, вельмі важны. Колькі ён стварыў кніг, каб слова служыла людзям! І зараз ён працягвае гэтую справу, будучы старшынёй Саюза пісьменнікаў.

Кажуць, што Мікалай Чаргінец унесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса як вельмі разнапланавы дзеяч. Ён займаўся спортам, мае дасягненні ў футболе, працаваў у органах правапарадку. Ён быў і ў парламенце, Савеце Рэспублікі, 10 гадоў прадстаўляў Беларусь у ААН. Мікалай Чаргінец з'яўляецца сустаршынёй Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы. Ён служыў у Афганістане і мае баявыя ордэны. Увогуле гэты чалавек узнагароджаны трыма ордэнамі і больш як 60 медалямі самага рознага ўзроўню — Беларусі, Расіі, Афганістана, Югаславіі.

Учора да ўзнагарод дадалася яшчэ адна — першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Васіль Сцепаненка асабіста ўзнагародзіў Мікалая Чаргінца медалём Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Дырэктар выдавецтва «Чатыры чвэрці» Ліліяна АНЦУХ адзначыла:

— Без перабольшання можна казаць пра тое, што Мікалай Чаргінец — знакавая асоба не толькі ў беларускай, але і ў сусветнай літаратуры. Яго творы перакладзены на многія мовы. Як чалавек ён адрозніваецца ад іншых сваёй уважлівасцю. Ці гэта будзе малады талент, ці праблема нейкая ў чалавека, ці знакавая падзея ў жыцці іншага — ён заўсёды адзначыць. Гэта вельмі важна і не кожнаму такое дадзена. З ім заўсёды камфортна і можна абмеркаваць любыя тэмы. А ў выдавецтве «Чатыры чвэрці» нядаўна выйшаў пераклад кнігі «Сыны» на англійскую мову. Ёсць і іншыя сумесныя задумы, якія, магчыма, з цягам часу ўдасца рэалізаваць.

Адметным падарункам да юбілею стаў пераклад адной з кніг Мікалая Чаргінца, зроблены на французскую мову. Так супала, што акурат у дзень святкавання Жан Гараньен дапрацаваў свой рукапіс па-французску. Жан Гараньен з'яўляецца прафесарам французскай мовы і літаратуры ў Францыі, Аўстраліі, таксама пэўны час выкладаў у Мінскім лінгвістычным універсітэце. Цяпер ён шмат часу праводзіць у Беларусі і адзначае, што наступны крок у рабоце з кнігай Мікалая Чаргінца — пошук выдавецтва і яе выданне.

Фота Кастуся ДРОБАВА

Загаловак у газеце: Каб слова служыла людзям

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.