Вы тут

Беларускія тэнісісткі саступілі ў фінале Кубка Федэрацыі камандзе ЗША


Тэнісісткі зборнай ЗША 18-ы раз сталі ўладальніцамі Кубка Федэрацыі. Вырашальнае ачко на корце мінскай "Чыжоўка-Арэны" амерыканскай камандзе прынеслі Коко Вандэвеге і Шэлбі Роджэрс, якія перамаглі ў парнай сустрэчы беларускі дуэт Аляксандра Сасновіч / Арына Сабаленка. Падагульняючы лік фіналу - 3:2 на карысць амерыканак.


Парная сустрэча стала вырашальнай у гэтым зацяжным фінале неафіцыйнага каманднага чэмпіянату планеты сярод жаночых зборных. Менавіта таму капітаны каманд Эдуард Дуброў і Кэці Рыналдзі ў апошні момант зрабілі замены ў сваіх дуэтах і даверылі згуляць мацнейшым. Старт пятага матчу фінальнай серыі атрымаўся роўным - Сасновіч і Собаленка ні ў чым не ўступалі больш вопытным саперніцам. Аднак паступова амерыканкі ўзялі кіраванне ў свае рукі і выйгралі першы сэт з лікам 6:3. У другой партыі Вандэвеге і Роджэрс таксама сустрэлі ўпартае супраціўленне з боку маладых беларусак. Уступаючы 1:2, Аляксандра і Арына здолелі выйсці наперад (5:2), узяўшы дзве падачы саперніц. Да перамогі было вельмі блізка, але амерыканкі, што называецца, вярнуліся ў гульню, зрабіўшы лік роўным - 6:6. І на тай-брэйку Вандэвеге і Роджэрс былі крыху больш дакладнымі і ўдачлівымі - 7:3. Парная гульня прадаўжалася 1 гадз. 51 мін.

У першы дзень фінальнага матчу 55-га па ліку розыгрышу Кубка Федэрацыі 11 лістапада каманды абмяняліся перамогамі. Спачатку лідар амерыканскай каманды, дзясятая ракетка планеты Коко Вандэвеге перамагла Аляксандру Сасновіч у двух сэтах - 6:4, 6:4, а затым становішча зраўнавала першая ракетка беларусак, якая перамагла Слоан Стывенс - 6:3, 3:6, 6:4. 12 лістапада Коко Вандэвеге перамагла Арыну Сабаленка - 7:6 (7:5), 6:1, а затым сваё важкае слова сказала Аляксандра Сасновіч, якая перамагла ў цяжкім паядынку Слоан Стывенс - 4:6, 6:1, 8:6.

Да гэтага амерыканскія тэнісісткі апошні раз выйгравалі Кубак Федэрацыі ў 2000 годзе.

Што датычыцца зборнай Беларусі, то яна ўпершыню здолела дайсці да фіналу, атрымаўшы перамогу ў гэтым сезоне над вельмі моцнымі камандамі Нідэрландаў (4:1) і Швейцарыі (3:2). Нягледзячы на паражэнне ад амерыканак, беларускія тэнісісткі заслужылі самых добрых слоў за сваю гульню ў фінале. Аляксандра Сасновіч і Арына Сабаленка паказалі сапраўдны байцоўскі характар і на роўных змагаліся з адной з мацнейшых каманд планеты. Гэта ацанілі і беларускія балельшчыкі, якія на працягу двух выхадных дзён максімальна запаўнялі трыбуны "Чыжоўка-Арэны" і горача падтрымлівалі тэнісістак.

БЕЛТА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.