Вы тут

Як лепей адзначыць надыходзячыя святы


Напярэдадні аднаго з галоўных святаў каталікоў – Раства – Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч даў параду, як варта адзначыць Свята на карысць, перш за ўсё, для душы. 


"Сёння мы рыхтуемся да надыходзячых святаў. Нашы гарады асветленыя, многа ілюмінацыі, побач з касцёламі – упрыгожаныя ялінкі. Але ці гэтага дастаткова? Трэба спытацца ў самога сябе, ці Езус Хрыстус ёсць у маім сэрцы, ці ёсць Ён у маёй душы? Мы ведаем, калі Марыя з Юзафам прыйшлі ў Бэтлеем, то не было для іх месца ў заездзе. Ці ў нашым заездзе, якім з’яўляецца сэрца, ёсць месца для Езуса? Калі яго там не будзе, калі мы будзем адзначаць свята толькі знешне, калі будзем упрыгожваць толькі галінкі елкі, а не ўпрыгожым ялінкі ў сваім сэрцы ласкаю Божай, гэтае свята будзе такім, як і многія іншыя, што прыходзяць і праходзяць. А свята павінна пакінуць нейкі след пасля сябе, бо Езус нараджаецца ў нашых сэрцах і душах", – адзначыў каталіцкі іерарх.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.