Вы тут

Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі «За духоўнае адраджэнне»


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва 2017 года. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 4 студзеня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Па выніках 2017 года прысуджаны пяць прэмій Прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне". Імі адзначаны працоўныя калектывы і прадстаўнікі рэлігійных аб'яднанняў за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы.

Сярод лаўрэатаў гэтай высокай узнагароды ГА "Беларускі саюз жанчын" - за плённую работу па ўмацаванні інстытута сям'і, ахове мацярынства і дзяцінства, актыўную дабрачынную дзейнасць.

Прэміяй адзначаны калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі за работу па факсімільным узнаўленні і папулярызацыі кніжнай спадчыны Францыска Скарыны.

Калектыў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава ўдастоены прэміі за значны ўклад ва ўмацаванне ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці.

Сярод лаўрэатаў таксама протаіерэй Віктар Перагудаў, настаяцель прыхода храма прападобнай Ефрасінні Полацкай у гарадскім пасёлку Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці, за заслугі па арганізацыі сацыяльнай дапамогі дзецям-інвалідам і іншым катэгорыям грамадзян.

Муфтый Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Рэспубліцы Беларусь Абу-Бекір Шабановіч удастоены прэміі за значны асабісты ўклад у захаванне духоўных каштоўнасцей і традыцый мусульман Беларусі.

Па выніках 2017 года прысуджаны 10 спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва.

Імі адзначаны дзеячы інфармацыйнай сферы, культуры і мастацтва, аўтарскія калектывы, установы культуры за значныя дасягненні ў сферы інфармацыі, гісторыка-культурнай спадчыны, галіны тэатральнага і выяўленчага мастацтва, аматарскай творчасці, музейнай справы, выхавання таленавітай моладзі.

Прэмія прысуджана аўтарскаму калектыву галоўнай дырэкцыі "Агенцтва тэлевізійных навін" Белтэлерадыёкампаніі ў складзе Аляксандра Атрашэўскага, Антаніны Станкевіч і Руслана Туркова за стварэнне хранікальна-дакументальнага серыяла "Дело жизни".

Узнагароды ўдастоены аўтарскі калектыў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у складзе Паліны Амельяновіч, Канстанціна Касцючэнкі і Глеба Отчыка за рэалізацыю праекта комплекснага мастацкага афармлення храма ў гонар святых Касмы і Даміяна ў аграгарадку Вішнева Мінскай вобласці.

Намеснік дырэктара Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" Сяргей Егарэйчанка адзначаны прэміяй за значны ўклад у захаванне гістарычнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і выданне кнігі-альбома "Нясвіж. Палацава-паркавы ансамбль. Збор зброі і даспехаў".

Прэміі ўдастоены калектыў выдавецкага цэнтра "Марка" РУП "Белпошта" за значны ўклад у захаванне духоўнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, стварэнне высокамастацкіх паштовых марак да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, іншым знамянальным падзеям у гісторыі і культуры Беларусі.

У ліку лаўрэатаў спецпрэміі - калектыў Акцябрскага раённага дома рамёстваў за значны ўклад у захаванне і папулярызацыю традыцыйных ткацкіх рамёстваў, актыўную выставачную дзейнасць.

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі" адзначаны спецпрэміяй за значны ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва, паспяховае правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Узнагароды ўдастоены калектыў Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці за рэалізацыю праекта "Ад мінулага да сучаснага", прысвечанага адраджэнню ўнікальных тэхнік шматнітачнага ткацтва Панямоння, і стварэнне калекцый традыцыйнага і сучаснага нацыянальнага адзення.

Спецыяльная прэмія прысуджана калектыву "Мінскканцэрт" за рэалізацыю культурнага праекта ў рамках правядзення летняга музычна-турыстычнага сезона ў Верхнім горадзе.

Калектыў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адзначаны спецпрэміяй за рэалізацыю маштабных творчых праектаў "Талент краіны", "Дакрананне", "Пасхальны фестываль", накіраваных на развіццё здольнасцей таленавітых дзяцей і моладзі.

Узнагароды таксама ўдастоены мастак, член ГА "Беларускі саюз мастакоў" Валерый Слаук за значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай школы станковай і кніжнай графікі, правядзенне выставы "Планета Слаук", персанальных выстаў у Мінску і рэгіёнах Беларусі.

Прыняцце ўказаў з'яўляецца яркім сведчаннем пастаяннай увагі дзяржавы да пытанняў фарміравання ў грамадстве здаровай духоўнай атмасферы, развіцця беларускай культуры і мастацтва.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.