Вы тут

Пасланне маленькаму чытачу зашыфравана ў казках замежнай пісьменніцы


Кніга казак пісьменніцы з Кыргызстана Айнуры Амакеевай, жонкі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, «Сказки Матушки Вселенной» з новай серыі «Казкі мам з розных краін» выйшла ў выдавецтве «Народная асвета».


Кожная казка-прытча — гэта пасланне маленькаму чытачу, якое вучыць спазнаваць сусвет, быць бліжэй да прыроды, любіць жывёл, клапаціцца пра тых, хто побач, і заўсёды дзякаваць Сусвет за кожны шчасліва пражыты дзень.

Рускамоўны варыянт, які пабачыў свет у Беларусі, мае свае адметнасці. Напрыклад, аўтар уводзіць чытача у свет Кыргызстана і паказвае герб, сцяг краіны, дае адметныя звесткі. Выданне праілюстравана цудоўнымі малюнкамі навучэнцаў ліцэя № 74 г. Бішкека, гэта таксама падкрэслівае нацыянальны каларыт кнігі.

Хто яна, Айнура Амакеева, апрача таго, што жонка Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кыргызстана? Пісьменніца нарадзілася ў Бішкеку, па прафесіі — настаўніца рускай мовы і літаратуры. На радзіме працавала ў школе, у Нацыянальнай бібліятэцы Кыргызстана, у дзіцячым садку, таму выданне дзіцячай кнігі не падаецца чымсьці дзіўным. Кніга «Сказки Матушки Вселенной» выйшла ў Бішкеку тры гады таму на дзвюх мовах — кыргызскай і рускай — і мела вялікі поспех сярод чытачоў розных узростаў. Магчыма, яна знойдзе сваё месца і на вашай кніжнай паліцы.

Міра ІЎКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.