Вы тут

У 2018 годзе на БелАЭС завязуць ядзернае паліва


У 2018 годзе на Беларускай АЭС неабходна завяршыць асноўныя будаўніча-мантажныя і пусканаладачныя работы і завезці ядзернае паліва. Такую задачу паставіў міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык сёння на калегіі міністэрства.


"2018 год для будавання Беларускай АЭС з'яўляецца вырашальным. Персанальная адказнасць за выкананне тэматычнага плана ўскладаецца на кіраўнікоў арганізацый, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве атамнай электрастанцыі, - адзначыў Уладзімір Патупчык. - Каб увесці першы блок атамнай электрастанцыі ў эксплуатацыю ў снежні 2019 года, у гэтым годзе неабходна ў асноўным завяршыць будаўніча-мантажныя і пусканаладачныя работы, завезці ядзернае паліва і падрыхтавацца да фізічнага пуску ў першым квартале 2019 года".

Міністр таксама даручыў актывізаваць дзейнасць па распрацоўцы нарматыўных прававых актаў і тэхнічных дакументаў, звязаных з эксплуатацыяй станцыі.

Аб'ём інвестыцый у 2017 годзе ў асноўны капітал БелАЭС склаў Br1,7 млрд.

Беларуская АЭС будуецца па тыпавому расійскаму праекту АЭС-2006 новага пакалення "3+" паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - ў 2020-м.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.