Вы тут

Бабовіч: БелАЭС ужо працуе двума блокамі і з поўнай загрузкай


БелАЭС працуе ўжо на поўную магутнасць і з поўнай загрузкай. Пра гэта расказаў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» генеральны дырэктар РУП «Беларуская атамная электрастанцыя» Сяргей Бабовіч, паведамляе БелТА.


Назначаны нядаўна генеральным дырэктарам БелАЭС Сяргей Бабовіч яшчэ на пасадзе намесніка гендырэктара «Белэнерга» курыраваў работу станцыі. Цяпер яму трэба будзе ўзначаліць унікальны ў краіне аб’ект.

«Спачатку мне здавалася, што гэта звычайны аб’ект энергетычны, але год за годам я разумеў, што гэта абсалютна іншы напрамак. У яе ўнікальная спецыфіка», — адзначыў кіраўнік БелАЭС, дадаўшы, што станцыя яго пакарыла.

Таксама гендырэктар падзяліўся, што плануе пераязджаць у Астравец. Гэта горад, у які, паводле яго слоў, немагчыма не закахацца, а моладзь, прыязджаючы сюды, не хоча нікуды з’язджаць, бо тут створана ўся неабходная інфраструктура

Гаворачы аб задачах, якія стаяць перад ім як перад новым кіраўніком, Сяргей Бабовіч вызначыў важныя напрамкі. «Наша станцыя — самая маладая, самая сучасная, самы лепшы праект у нас, таму трэба падтрымліваць і развівацца — гэта самае важнае», — сказаў ён.

Таксама ён расказаў аб рабоце БелАЭС. «Станцыя працуе на поўную магутнасць, двума блокамі і з поўнай загрузкай. Яшчэ некалькі дзён, і будзе 23 млрд кВт.гадз выпрацоўкі. За час работы станцыі мы прайшлі два ППР. Гэта вельмі важныя элементы ў рабоце станцыі. ППР на першым блоку. Гэта рамонты, якія выконваюцца, якія дастаткова доўгатэрміновыя, з перазагрузкай паліва, але гэта вельмі цікавы працэс», — адзначыў гендырэктар БелАЭС.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.