Вы тут

Дзень праваслаўнай кнігі адзначылі ў Беларусі


Урачыстае мерапрыемства адбылося 15 сакавіка ў Духоўна-адукацыйным цэнтры Беларускай праваслаўнай царквы ў Мінску. Свята традыцыйна прымеркавана да даты выдання 14 сакавіка 1564 года друкарамі Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам «Апостала».


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Выдавецкі савет Беларускай праваслаўнай царквы, Мінская духоўная акадэмія, Свята-Елісавецінскі манастыр, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Беларусі. Сярод гасцей свята — кіраўнікі мясцовых выканаўчых органаў, прадстаўнікі дыпламатычных місій, супрацоўнікі міністэрстваў культуры, інфармацыі і адукацыі Беларусі, рэктары, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў. Узначаліў мерапрыемства Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. «Мы сёння ўспамінаем нашых асветнікаў — свяціцеля Кірылу Тураўскага, прападобную Ефрасінню Полацкую, першадрукара Францыска Скарыну, памятаем пра друкара Івана Фёдарава. Калі мы кожны дзень трымаем у руках кнігу, яна не выклікае ў нас здзіўлення. А раней, калі людзі ўпершыню ўбачылі надрукаваную кнігу, — гэта было амаль цудам. Аказваецца з яе дапамогай можна вялікай колькасці людзей знаёміцца з гісторыяй, асветай. І мы сёння радуемся, што Гасподзь даў магчымасць на нашай беларускай зямлі расці, працаваць і даваць плён тым асветнікам, якіх я назваў», — сказаў мітрапаліт.

Асноўная мэта арганізатараў свята — выклікаць цікавасць да духоўнай літаратуры, прывіць малодшаму пакаленню любоў да чытання і адзначыць асаблівую ролю духоўных кніг у выхаванні чалавека.

Афіцыйна Дзень праваслаўнай кнігі адзначаецца ў Беларусі з 2009 года. Сёлета падзея звязана з 220-годдзем з дня нараджэння мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі), праца якога спрыяла развіццю беларускай культуры і нацыянальнай самасвядомасці.

У гонар свята бібліятэка Мінскай духоўнай акадэміі да 23 сакавіка запрашае на бясплатную выстаўку рукапісных і факсімільных выданняў біблейскіх тэкстаў. Мерапрыемствы да Дня праваслаўнай кнігі адбываюцца ва ўсіх епархіях Беларускага Экзархата.

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: Чытанне для душы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.