Вы тут

Лукашэнка прыняў спецпрадстаўніка Прэзідэнта Сербіі


У сераду, 28 сакавiка, адбылася тэлефонная размова Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi з Прэзiдэнтам Сербii Аляксандрам Вучычам. Кiраўнiкi дзяржаў абмеркавалi цяперашнi стан i перспектывы развiцця адносiн памiж Беларуссю i Сербiяй, у тым лiку шляхi павелiчэння ўзаемнага тавараабароту. Пры гэтым бакi адзначылi супадзенне пазiцый краiн у сферы палiтыкi, па пытаннях рэгiянальнага i мiжнароднага парадку дня.


Аляксандр Вучыч запрасiў Аляксандра Лукашэнку здзейснiць афiцыйны вiзiт у Сербiю. Прэзiдэнт Беларусi прыняў гэтае запрашэнне. Канкрэтныя тэрмiны вiзiту будуць узгоднены па дыпламатычных каналах.

На наступны дзень, учора, Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са спецпрадстаўнiком Прэзiдэнта Сербii, намеснiкам старшынi ўрада — мiнiстрам унутраных спраў Сербii Небайшам Стэфанавiчам, якi перадаў асабiстае запрашэнне сербскага лiдара кiраўнiку беларускай дзяржавы. На гэтай сустрэчы Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў асаблiва цёплае стаўленне беларусаў да сербскага народа.

«Няма неабходнасцi для нейкiх уводных слоў, таму што ў нас блiскучыя адносiны з вашай краiнай, iнакш i быць не можа. Мы добра ведаем адно аднаго — Сербiя i Беларусь. Нашы народы вельмi сябруюць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт адзначыў, што ў Беларусi ведаюць, з якiмi праблемамi сёння сутыкаюцца ў Сербii. «Думаю, i вы добра ведаеце пытаннi, якiя нам даводзiцца вырашаць. Складана вам, няпроста i нам. Але мы жылi i будзем жыць, таму што мы славяне, мы старажытныя народы i ўмеем пераадольваць цяжкасцi, калi яны ёсць, i пераадольваць iх разам», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка i Небайша Стэфанавiч падрабязна разгледзелi актуальныя пытаннi супрацоўнiцтва памiж краiнамi, шляхi развiцця мiждзяржаўных адносiн. Мiнiстр унутраных спраў Сербii таксама праiнфармаваў кiраўнiка беларускай дзяржавы аб сiтуацыi ў сваёй краiне, асобна ён закрануў апошнiя падзеi ў Косаве.

Пазней спецпрадстаўнiк Прэзiдэнта Сербii пракаментаваў журналiстам вынiкi сваёй размовы з беларускiм лiдарам. «Для Сербii вельмi важна прадоўжыць блiзкiя i братэрскiя адносiны з Беларуссю i ў сувязi з гэтым поўнасцю i дакладна iнфармаваць нашых партнёраў аб усiм, што адбываецца ў нашай краiне», — сказаў ён.

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Асаблiвыя для нас Балканы

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.