Вы тут

Сёння — юбілей у Магілёўскім інстытуце МУС Беларусі


У першы панядзелак красавіка Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў адзначае свой 70-гадовы юбілей.


З нагоды свята каля інстытута была ўрачыста закладзена капсула са зваротам да нашчадкаў і ўстаноўлена мемарыяльная пліта з кароткім экскурсам у мінулае. У сціслых радках інфармацыя пра асноўныя падзеі ў дзейнасці гэтай установы — барацьба з бандамі ў пасляваенны час, ліквідацыя наступстваў на Чарнобыльскай АЭС, удзел ва ўзброеных міжнародных канфліктах...

Ініцыятарамі ўсталявання знака сталі курсанты, супрацоўнікі і ветэраны ўстановы. Ён зроблены на іх ахвяраванні. Да добрай справы далучыліся і ўсе тыя, хто хацеў выказаць такім чынам словы ўдзячнасці гэтай установе. Удзел у адкрыцці прынялі навучэнцы і работнікі інстытута, шматлікія госці юбілейнага мерапрыемства, гараджане.

— Наша навучальная ўстанова не раз мяняла сваю назву і структуру, але нязменнай заставалася галоўная задача — падрыхтоўка высокакваліфікаваных спецыялістаў для органаў унутраных спраў, — адзначыў ва ўрачыстай прамове начальнік Магілёўскага інстытута МУС генерал-маёр міліцыі Валерый Палішчук. Юбілейныя мерапрыемствы сёння працягне святочны канцэрт, на які запрасілі ветэранаў установы, супрацоўнікаў.

Даведка "Звязды"

Калісьці інстытут называўся школай перападрыхтоўкі сяржанцкага складу корпуса галоўнага ўпраўлення аховы на чыгуначным і водным транспарце Міністэрства дзяржбяспекі СССР. А ў 2014 годзе стаў вышэйшай навучальнай установай.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.