Вы тут

У Мінску пройдзе фестываль "Этна Стыль"


20 і 21 красавіка ў Нацыянальнай школе прыгажосці пройдзе Мінскі міжнародны фестываль-конкурс "Этна Стыль".


Фота: ethnoboho.ru

Форум стартуе ўвечары ў пятніцу з сеансаў айчыннага кінематографа і дэманстрацыі лепшых сусветных стужак, перакладзеных на беларускую мову.

У суботу з 10:00 і да 17:00 любы ахвочы можа пабываць на інтэрактыўных пляцоўках у Нацыянальнай школе прыгажосці. Напрыклад, пакаштаваць стравы народнай кухні на "Этна сняданку" або на занятку па харэаграфіі навучыцца асноўным элементам народных танцаў. Фестываль упрыгожыць жывая музыка і арт-перформанс. На працягу ўсяго дня настрой гасцей падтрымаюць прысмакі і гарачы шакалад ад кандытарскай фабрыкі "Камунарка".

У нядзелю, 21 красавіка, у 21:04 пачнецца "Этна шоу". У праграме прымуць удзел дызайнеры і брэнды адзення, артысты, рыцары, мастакі, музыканты, танцавальныя калектывы, селебрыці. На подыуме мы ўбачым калекцыі брэнда Anastasiya Falkovich, дызайнера Надзеі Лунёвай, брэнда UND, брэнда Honar, брэнда "Майстэрня Сям'і Банiфацьевых", дызайнера Тамары Патоцкай і іншых.

Завершыцца фестываль фуршэтам у беларускім стылі.

Калі: 20 і 21 красавіка

Дзе: Нацыянальная школа прыгажосці (вул. Мельнікайтэ 4)

Колькі каштуе: уваход вольны; на шоу-праграму уваход па запрашэннях

mag.relax.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.