Вы тут

БДУ запрашае на адкрытую лекцыю "Эра блокчэйна: як гэта будзе"


Спікерамі мерапрыемства выступяць аўтары кнігі "Блокчэйн: як гэта працуе і што чакае нас заўтра" Арцём Генкін і Аляксей Міхееў. Спецыялісты раскажуць пра тэхналогіі блокчэйна, лічбавізацыю  грошай, грамадства і дзяржавы. Слухачы пазнаёмяцца з крыптаіндусрыяй, майнінгам,  разнавіднасцямі крыптавалюты, а таксама даведаюцца пра перспектывы прымянення блокчэйн-тэхналогій у сферы адукацыі.


Лекцыя пройдзе 23 красавіка ў корпусе Белдзяржуніверсітэта па вуліцы Акадэмічная, 1 (4 паверх, канферэнц-зала). Уваход на мерапрыемства свабодны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі кафедра эканамічнай інфарматыкі БДУ і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

Арцём Генкін — прафесар, доктар эканамічных навук, дзейны член Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук. З'яўляецца спецыялістам у галіне тэорыі грошай і рэгулявання перадавых тэхналогій. Прэзідэнт Цэнтра абароны ўкладчыкаў і інвестараў і заснавальнік электроннага дзелавога часопіса "Інвест-Фарсайт".

Аляксей Міхееў  — доктар эканамічных навук, дацэнт кафедры дзяржаўнага кіравання і права Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін. Практык у сферы інвестыцыйнага бізнесу.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.