Вы тут

Чым карысна цыбуля


Пра карысныя якасці цыбулі людзі ведалі тысячы гадоў таму. Так, у Старажытным Егіпце пад пасадкі гэтай расліны адводзіліся вялікія надзелы зямлі. Штодзень елі цыбулю як багатыя, так і бедныя. У пашане быў і часнок, яго нават насілі як амулет. Тысячы рабоў працавалі на будоўлі пірамід, і па загадзе фараона работнікам выдаваліся цыбуля і часнок. Можа, таму і ўдалося пазбегнуць эпідэмій у час такіх маштабных работ?


Здавён растуць цыбуля і часнок і ў агародах беларусаў. Цыбулю плялі ў коскі, абкурвалі ля печы, каб лепш захоўвалася. Звязкі цыбулі і часнаку абаранялі ад прастудных хвароб. У эпідэміі людзі маглі націрацца часнаком з ног да галавы.

Сёння прыдумана багата рэцэптаў, у складзе якіх ёсць цыбуля, у тым ліку і такіх, дзе яна — асноўны кампанент.

Суп з цыбулі

Паўкіло салодкай рэпчатай цыбулі нарэжце тонкімі кольцамі, абваляйце ў муцэ і падсмажце ў алеі. Пасля апусціце ў булён, што закіпеў. Дадайце соль, перац, лаўровы ліст і варыце хвілін 30.

Лустачкі белага хлеба падсушыце ў духоўцы, пасыпце цёртым сырам. Пакладзіце ў талеркі і заліце гарачым супам з цыбулі.

Салата з цыбулі-парэю

Нарэжце невялікімі кубікамі сала і абсмажце на патэльні, дадайце да яго нарэзаную цыбулю, пару лыжак вады, пасаліце, папярчыце і тушыце 5 хвілін. Дадайце вінны воцат і парэзаныя на кавалкі сасіскі. Засталося толькі заправіць салату.

Марынаваная цыбуля

Цыбулю можна яшчэ і марынаваць і саліць. Прычым засаліць можна як карэнне, так і зялёнае пер'е. У першым выпадку недаспелыя дробныя цыбулінкі трэба заліць салёным расолам, вытрымаць 5-6 дзён пры пакаёвай тэмпературы, пасля перанесці ў халоднае месца. У другім — парэзаць лісце на два з паловай — тры сантыметры, пакласці ў слоік, дадаць духмяны перац, лаўровы ліст і перасыпаць сухой кухоннай соллю. Ужываць можна праз 2-3 тыдні.

Часцей цыбулю марынуюць у асарці з іншай агароднінай, але давайце паспрабуем зрабіць з яе нарыхтоўкі ў соку чырвоных парэчак. Цыбуліны трэба скласці ў слоікі, якія абдалі кіпнем. Падрыхтаваць марынад (на 2 кг цыбулі): ускіпяціць 1 літр вады і 300 г соку чырвонай парэчкі, 100 г цукру, 50 г солі — і заліць ім цыбулю. Слоікі трэба стэрылізаваць у кіпячай вадзе — паўлітровыя 7 хвілін, літровыя — 10. Замест чырвоных парэчак можна ўзяць чорныя парэчкі.


Гаспадыням на заўвагу:

  • Каб цыбуля не прымусіла вас плакаць, калі вы яе наразаеце, змочвайце нож халоднай вадой.
  • Каб прыбраць з нажа непрыемны пах, што пакінула цыбуля, трэба нацерці яго соллю.
  • Вас засмучае пах цыбулі ў роце? З'ешце грэцкіх ці міндальных арэхаў.
  • Вы нарэзалі цыбулю для салаты — абдайце яе кіпнем, так будзе смачней. У салату можна пакласці на некаторы час скарыначку жытняга хлеба, якую нацерлі часнаком. Пасля вы яе дастанеце, а тонкі, ледзьве заўважны пах застанецца.
  • Нарэзаная цыбуля даўжэй захавае свежасць, калі яе пакласці на талерку, пасыпаную соллю.

Загаловак у газеце: Хто яе распранае...

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.