Вы тут

У Выдавецкім доме «Звязда» выйшла кніга сучаснай азербайджанскай паэзіі


У Выдавецкім доме «Звязда» выйшла кніга сучаснай азербайджанскай паэзіі, якая аб'яднала творы аўтараў розных пакаленняў.


Гэта не першы сумесны праект беларускіх выдаўцоў і Перакладчыцкага цэнтра пры Кабінеце Міністраў Азербайджанскай Рэспублікі. Некаторы час назад у перастварэнні на беларускую мову выйшла кніга паэзіі Лэйлы Аліевай. Перакладчыкам і ў першым, і ў другім выпадках выступіла таленавітая беларуская паэтэса Таццяна Сівец. Выдавецкі дом «Звязда» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Беларусі выпусціў і кнігу паэзіі Чынгіза-Алі аглу «Знічкай пакіну цябе я», а таксама кнігу Севіндж Нурукызы, адрасаваную юнаму чытачу.

У зборніку «Анталогія сучаснай азербайджанскай літаратуры. Паэзія» змешчаны вершы Самеда Вургуна, Мікаіла Мушвіга, Расула Рзы, Набі Хазры, Лэйлы Аліевай і яшчэ 34 паэтаў, якія ў XX стагоддзі стваралі мастацкі летапіс багатай на гісторыю і асветніцтва зямлі. А хтосьці з іх і сёння актыўна працуе ў нацыянальнай літаратуры Азербайджана. Сёння ў Мінску жыве і працуе мастак азербайджанскага паходжання Каміль Камал. Адна з яго работ аб'яднала дзве постаці — Максіма Багдановіча і Мікаіла Мушвіга. Карціна была прэзентавана ў цэнтры культуры Азербайджана ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Так што ў беларуска-азербайджанскіх культурных, літаратурных адносін багатая гісторыя. І новая паэтычная кніга — яшчэ адна яркая ў ёй старонка.

Мікола БЕРЛЕЖ

Загаловак у газеце: Ад Самеда Вургуна да Лэйлы Аліевай

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.