Вы тут

Ідзе прыём заявак на конкурс "Маё прывітанне II Еўрапейскім гульням"


Міжнароднае радыё "Беларусь" сумесна з фондам "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" працягвае прыём заявак на конкурс творчых фотаработ "Маё прывітанне II Еўрапейскім гульням".


На конкурс паступіла ўжо каля васьмідзесяці арыгінальных сэлфі з розных краін свету. Заяўкі працягваюць паступаць.

Беларусы таксама падключыліся да акцыі - і дарослыя, і дзеці, якія вядуць актыўны лад жыцця, вітаюць гасцей маштабнага спартыўнага форуму, які адбудзецца.

Сэлфі з Індыі, Кітая, ЗША, Германіі, Пакістана, Фінляндыі, Украіны, Расіі, Алжыра, Нігерыі, В'етнама і Таджыкістана размешчаны на тэматычнай старонцы на сайце радыё "Беларусь".

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 25 кастрычніка 2018 года зрабіць фотаздымак падчас заняткаў спортам або на фоне спартыўных аб'ектаў, размясціць на ім любым спосабам хэштэг #MINSK2019 і даслаць фота на электронную пошту: minskgames2019@gmail.com альбо прымацаваць яго да заяўкі на сайце радыё "Беларусь".

Лепшыя матэрыялы будуць размешчаны на сайце radiobelarus.by у раздзеле конкурсу, а прамежкавыя вынікі будуць падводзіцца ў выпусках праграмы "Маё прывітанне II Еўрапейскім гульням" у эфіры міжнароднага радыё.

Пераможцам конкурсу будуць уручаны падарункі - дыпломы ад Белтэлерадыёкампаніі, камплекты запрашальных квіткоў на падзеі спартыўнай праграмы Еўрапейскіх гульняў і парадна-спартыўная экіпіроўка нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь.

mininform.gov.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.