Вы тут

Праекты беларускага дзіцячага часопіса


На 25-й Пекінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая завяршае сваю працу 26 жніўня і ў якой удзельнічае прадстаўнічая беларуская дэлегацыя, прайшло шмат перамоў, звязаных з развіццём стасункаў у галіне дзіцячага кнігавыдання, дзіцячай падлеткавай перыёдыкі.


Расказвае намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка” Анастасія РАДЗІКЕВІЧ:

- Мы правялі перамовы не толькі з кітайскімі кнігавыдаўцамі, але і з прадстаўнікамі іншых краін. Спадзяюся, што будзе адмысловы плён пасля перамоў і першых накідаў планаў у зносінах з індыйскімі выдаўцамі. Яны пазнаёміліся з беларускімі часопісамі для дзяцей – “Вясёлка”, “Буся”, “Домік”. Дарэчы, у рабоце на стэндзе нам істотна дапамагалі кітайскія валанцёры з Другога Пекінскага дзяржаўнага універсітэта замежных моў на чале з доктарам філалагічных навук спадарыняй Чжан Хуэйцінь. У іх навучальнай установе працуе Цэнтр культуры Беларусі.

- Ці складана кітайскай дзятве вымавіць слова “Вясёлка”..?

- Як аказалася, зусім не складана. І гэта пераканала нас, што мы можам паспрабаваць прапаноўваць свой медыйны прадукт з беларускай франшызай і ў КНР. Чаму б і не?! І, пэўна ж, не трэба баяцца такіх амбіцыйных планаў. Ведаю, што і ў Беларусі ёсць спробы перакладаць дзіцячую літаратуру на кітайскую мову. Размова – пра аповесць-казку, прысвечаную прыгодам беларуксага героя-вандроўніка Шубуршуна. Так што, варта ствараць атрад цікаўных да беларускай дзіцячай літаратуры кітайскіх перакладчыкаў. Увага да ілюстрацыйнага афармлення нашых кніг, да стэнда Беларусі на кніжнай выстаўцы ў Пекіне паказвае, што перспектыў у нас шмат.

Алесь Карлюкевіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.