Вы тут

Адкрыўся бясплатны пакой для адпачынку і развіцця дзяцей і падлеткаў


У Мінску адкрыўся бясплатны пакой для адпачынку і развіцця дзяцей і падлеткаў

Інтэграцыйны пакой «Святліца» запрацаваў на базе Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра. Тут будуць бясплатна аказваць падтрымку шматдзетным сем'ям, бацькам, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, тым, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Напрыклад, мамы змогуць пракансультавацца са спецыялістамі наконт сваёй жыццёвай сітуацыі ці пакінуць малога на час, каб заняцца ўласнымі справамі.


— Чаму выбралі гэты цэнтр? Тут створаны ўмовы для людзей з абмежаваннямі. Для пакоя закупілі цацкі, камп'ютары, праектар, каб дзеці маглі адпачываць і развівацца. Плануем супрацоўнічаць з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна, таму што яны больш ведаюць сітуацыю і сем'і, якім патрэбна дапамога, — расказаў дырэктар дабрачыннага таварыства «Карытас» Мінска-Магілёўскай епархіі брат Андрэй ЖЫЛЕВІЧ. Праект з'явіўся пры падтрымцы гэтай каталіцкай арганізацыі, а таксама Міністэрства замежных спраў Польшчы. Яшчэ адзін інтэграцыйны пакой некалькі дзён таму адкрыўся ў Магілёве пры парафіі святога Антонія.

Мінчанка Анжаліка Раманейка, якая выхоўвае сына з інваліднасцю, адзначае: падобныя пакоі насамрэч патрэбны. «Большасць мам асаблівых дзетак застаюцца сам-насам са сваёй праблемай, а тут яны могуць разлічваць на маральную падтрымку, выбрацца кудысьці, пакуль дзіця пад наглядам».

Спецыялісты, якія будуць працаваць у пакоі, прайшлі спецыяльныя курсы. Для бацькоў гэта важны фактар: многія баяцца адпускаць малых, бо лічаць, што, акрамя іх, ніхто як след пра дзіця не паклапоціцца.

Важнасць падобных праектаў адзначыў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш КАНДРУСЕВІЧ:

— Моладзь і дзеці, як казаў Ян Павел ІІ, — гэта будучыня свету. Ніхто не нараджаецца злым чалавекам — злачынцамі становяцца. Мы хочам не дапусціць гэтага, выхоўваць дзяцей на духоўных каштоўнасцях, каб людзі жылі ў грамадстве, з якога можна цешыцца.

«Святліца» будзе працаваць з 13 да 17 гадзін па адрасе: Мінск, вуліца Серафімовіча, 19.

Трэба адзначыць, што сем'і, якія аказаліся ў няпростых жыццёвых сітуацыях, могуць таксама атрымаць дапамогу ў тэрытарыяльных цэнтрах па месцы жыхарства.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Куды сям'і звярнуцца па падтрымку?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.