Вы тут

Аўдыторыя “Народныя паэты і пісьменнікі Беларусі” з’явіцца ў БДУ


Урачыстая цырымонія яе адкрыцця адбудзецца на філалагічным факультэце 2 лістапада. Пачатак у 12.00. Яе ўдзельнікамі стануць рэктар універсітэта Андрэй Кароль, дэкан філалагічнага факультэта Іван Роўда, выкладчыкі і студэнты БДУ. У якасці гасцей запрошаны родныя і блізкія народных пісьменнікаў.


У аўдыторыі размешчана 17 персанальных стэндаў класікаў беларускай літаратуры. Менавіта столькі культурных дзеячаў за ўсю гісторыю беларускай літаратуры былі ўдастоены званняў “Народны паэт Беларусі” і “Народны пiсьменнiк Беларусi”. У дызайнерскім стылі аформлена ключавая інфармацыя аб жыцці і дзейнасці пісьменнікаў.

Кабінет стане не проста мемарыяльным комплексам памяці, але і інавацыйнай пляцоўкай для педагагічнай дзейнасці. Навучальны працэс будзе праходзіць з выкарыстаннем новых інфармацыйных тэхналогій. На стэндах размешчаны QR-код, які дазваляе студэнту пераходзіць на сайт пра народнага пісьменніка. Электронны рэсурс складаецца з 17 тэматычных раздзелаў. Іх напаўненне ажыццяўляюць вучоныя і выкладчыкі філалагічнага факультэта. Карыстальнік зможа атрымаць дэталізаваную, вывераную навуковую інфармацыю, пазнаёміцца ​​з малавядомымі бібліяграфічнымі звесткамі, дакументальнымі архіўнымі матэрыяламі, спісам твораў пісьменнікаў. Сайт змяшчае таксама партрэты і фатаграфіі. Акрамя таго, тут будзе адлюстравана вучэбна-метадычная інфармацыя, якая ўключае дапаможнікі, артыкулы, распрацоўкі, тэставыя і творчыя заданні, якія стануць карыснымі школьным настаўнікам. Важным складнікам з'яўляецца ўказанне прафесійнай сувязі пісьменнікаў з БДУ. З 17 народных пісьменнікаў восем з'яўляліся ў розны час выпускнікамі ўніверсітэта, працавалі ў вядучай ВНУ або былі ўдастоены звання "Ганаровы прафесар БДУ".

Мяркуецца, што вынікі вучэбнай і навуковай дзейнасці студэнтаў у будучыні папоўняць тэматычныя раздзелы сайта. Скарыстацца інфармацыйным рэсурсам аўдыторыі змогуць усе жадаючыя студэнты, якія вывучаюць творчасць класікаў, а таксама настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.

Даведка. Звання “Народны паэт Беларусі” ўдастоены: Янка Купала (1925 г.), Якуб Колас (1926 г.), Пятрусь Броўка (1962 г.), Аркадзь Куляшоў і Максім Танк (1968 г.), Пімен Панчанка (1973 г.), Ніл Гілевіч (1991 г.), Рыгор Барадулін (1992 г.). Звання “Народны пiсьменнiк Беларусi” ўдастоены: Кандрат Крапіва (1956 г.), Міхаіл Лынькоў (1962 г.), Іван Мележ і Іван Шамякін (1972 г.), Андрэй Макаёнак (1977 г.), Васіль Быкаў (1980 г. г.) , Янка Брыль (1981 г.), Іван Чыгрынаў (1994) і Іван Навуменка (1995 год).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.