Вы тут

Чэмпіянат свету ў Гомелі парадаваў шашыстаў медалямі


З 28 кастрычніка па 3 лістапада ў Гомелі прайшоў маладзёжны чэмпіянат свету па шашках-100. На гэты прэстыжны турнір прыехалі каля 250 юных шашыстаў з Кітая, Расіі, Нідэрландаў, Польшчы, Італіі, Украіны, Беларусі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Казахстана, Венгрыі, Манголіі, Сурынама і Кот-д'Івуара.


Чэмпіянат свету праходзіў у дзвюх намінацыях: у асноўнай класічнай праграме і бліцы (маланкавай гульні). У бліцы беларусы заваявалі чатыры медалі — два залатыя і два бронзавыя. Чэмпіёнкамі свету сталі сталічныя спартсменкі Паліна Петрусёва і Вікторыя Нікалаева, а бронзавыя медалі заваявалі Георгій Выдзерка і Дар'я Нікіфарава.

У класічнай праграме беларусы заваявалі пяць медалёў — тры залатыя і два бронзавыя. Чэмпіёнамі свету ў «класіцы» сталі Міхаіл Семянюк, Вікторыя Нікалаева і Любоў Кобрына. Бронзавыя медалі заваявалі Яна Лазовік і Анастасія Сакалова.

У выніку беларускія спартсмены заваявалі ў Гомелі дзевяць медалёў — пяць залатых і чатыры сярэбраныя, такім чынам заняўшы другое месца ў камандным заліку, прапусціўшы наперад толькі Расію.

Яўген Салановіч, майстар спорту СССР па міжнародных і рускіх шашках

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.