Вы тут

"Белавія" назвала новыя напрамкі па зніжаных тарыфах


Авіякампанія "Белавія" вызначыла новыя напрамкі, на якія будуць распаўсюджвацца эксперыментальныя тарыфы, паведамілі БЕЛТА ў кампаніі.


Так, з сённяшняга дня спіс акцыйных напрамкаў папоўнілі авіярэйсы ў Казань, Адэсу, Брусэль, а таксама Жэневу.

Напрамкі выбіраюцца рандомна. Як паведамлялася раней, у рамках дзеючага 30-дзённага бязвізавага рэжыму "Белавія" ўводзіць эксперыментальныя тарыфы па большасці кірункаў рэгулярнай сеткі маршрутаў авіякампаніі да канца зімовага раскладу. Першапачаткова ў спіс увайшлі наступныя напрамкі: Сочы, Амстэрдам, Алматы, Барселона, Брусэль, Берлін, Будапешт, Ерэван, Батумі, Жэнева, Гановер, Харкаў, Калінінград, Казань, Санкт-Пецярбург, Ларнака, Лондан, Львоў, Мілан, Адэса, Парыж , Прага, Рым, Растоў, Стакгольм, Тбілісі, Тэль-Авіў, Бялград, Ніжні Ноўгарад, Краснадар, Кішынёў і Астана. Кошт авіябілетаў па некаторых напрамках была зніжана да 75%.

Пасля старту акцыі з улікам вялікага попыту на квіткі эксперыментальных тарыфаў у "Белавія" паведамілі, што выстаўляць квіткі са зніжкамі будуць кожныя два тыдні, па чацвяргах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.