Вы тут

Пасольства Аўстрыі пераехала ў новы офіс


Пасольства Аўстрыі ў беларускай сталіцы існуе ўжо на працягу трох гадоў, але літаральна днямі яно пераехала ў новы офіс. Там яно размясцілася пад адным дахам з эканамічным прадстаўніцтвам гэтай заходняй краіны.


Першай, традыцыйна, у новыя памяшканні запусцілі кошку. Далей міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір МАКЕЙ і міністр замежных спраў Аўстрыі ў пытаннях Еўропы і інтэграцыі Карын КНАЙСЛЬ агледзелі офіс і далі каментарыі журналістам. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства заўважыў: «Вы ведаеце, любы пераезд для сям'і — гэта асаблівая падзея. Мне таксама прыходзілася не раз пераязджаць. Пераезд звязаны з новымі надзеямі, жаданнямі, з нейкім новым этапам у жыцці. Тое ж самае датычыцца любой установы, пасольства. Таму я вельмі рады паўдзельнічаць у гэтай цырымоніі. Я памятаю, як мы тры гады таму адкрывалі пасольства Аўстрыі ў Мінску. Думаю, што ў гэтым выпадку пераезд таксама для пасольства звязаны з нейкімі чаканнямі, з новым этапам у жыцці — у адносінах паміж нашымі дзвюма дзяржавамі. Мы, вядома ж, вельмі зацікаўлены ў развіцці шчыльных адносін з Аўстрыяй. Мы разглядаем яе як важнага партнёра ў палітычнай, эканамічнай сферы і многіх іншых галінах».

Карын Кнайсль па-філасофску адзначыла, што дыпламатыя — з'ява нябачная, у адрозненне ад яе эфекту, а таксама падкрэсліла: «Гэта пасольства — куточак Аўстрыі ў Беларусі. Гэта дом для аўстрыйцаў, беларусаў, прадпрымальнікаў, мастакоў, навукоўцаў, студэнтаў, дзяцей, якія наведвалі Аўстрыю. Калі ласка, паглядзіце на гэта пасольства як на ваш дом».

Перад гэтым паміж двума міністрамі прайшлі перамовы. Аўстрыя ўтрымлівае пазіцыі аднаго з вядучых інвестыцыйных партнёраў нашай краіны і адыгрывае важную ролю ў мадэрнізацыі шэрагу галін эканомікі.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Аўстрыйскае наваселле

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.