Вы тут

Біятлонныя зоркі прыедуць у Беларусь у лютым


«Гонка легендаў» гэтай зімой трэці раз вяртаецца ў Раўбічы разам са старымі знаёмымі і новымі ўдзельнікамі. Арганізатары абяцаюць, што 18 лютага гэтага года фестываль атрымае яшчэ большы размах.


У спартыўным комплексе пад Мінскам аматары спорту змогуць убачыць Дар'ю Домрачаву, Надзею Скардзіна, Алену Зубрылаву, Сімону Хаўсвальд, Корын Ніерге, Ганну Багалій, Флорэнс Баверэль, Алену Пятрову і Кацярыну Дафоўскую. Таксама да нас прыедуць шматразовыя алімпійскія чэмпіёны Уле-Эйнар Б'ёрндален, Рыка Грос, Хальвард Ханевольд, Андрэй Дзярызямля, Венсан Дэфран, Фрода Андэрсан, Сяргей Чэпікаў, П'ер Альберта Карара. І добра знаёмыя беларусам Аляксандр Папоў, Сяргей Новікаў і Аляксей Айдараў.

У праграме фестывалю — мас-старт і змешаная эстафета, але, мабыць, самай галоўнай і кранальнай падзеяй стануць провады з вялікага спорту чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай і алімпійскай чэмпіёнкі Пхёнчхана-2018 Надзеі Скардзіна.

Усе балельшчыкі таксама змогуць трапіць на аўтограф-сесію легендаў біятлона, якая адбудзецца паміж гонкамі.

Як паведамлялася раней, праз два дні пасля «Гонкі легендаў» Раўбічы прымуць чэмпіянат Еўропы. Нядаўна стала вядома, што заяўкі на ўдзел у турніры падалі 34 нацыянальныя федэрацыі біятлона. У спаборніцтвах у Раўбічах прымуць удзел 164 біятланісты і 153 біятланісткі. Для параўнання: у 2004 годзе ў чэмпіянаце Еўропы ў Раўбічах узялі ўдзел 12 краін. За ўсе дні спаборніцтваў спарткомплекс наведалі 75 тысяч гледачоў. Нагадаем, білеты на біятлонныя мерапрыемствы ў лютым ужо паступілі ў продаж.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Фестываль у Раўбічах

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.