Вы тут

Распрацоўку функцыянальных прадуктаў харчавання абмяркуюць у НАН


14 лютага адбудзецца пасяджэнне Міжведамаснага каардынацыйнага савета па праблемах харчавання пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Удзел у ім прымуць члены савета, кіраўніцтва НАН Беларусі, вядомыя навукоўцы, прадстаўнікі Дзяржстандарту, Міністэрства аховы здароўя, канцэрну "Белдзяржхарчпрам", Мінадукацыі, Мінсельгасхарча і вышэйшых навучальных устаноў нашай краіны.


На пасяджэнні выносіцца тэма “Функцыянальныя прадукты харчавання: навуковыя асновы іх распрацоўкі, вытворчасці і спажывання”. З асноўным дакладам выступіць намеснік генеральнага дырэктара па стандартызацыі і якасці прадуктаў харчавання Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Алена Маргунова.

Функцыянальныя прадукты харчавання — новы напрамак у сучасных харчовых тэхналогіях. Да іх адносяць харчовыя прадукты сістэматычнага спажывання, якія захоўваюць і паляпшаюць здароўе, зніжаюць рызыку развіцця захворванняў, дзякуючы наяўнасці ў іх складзе функцыянальных інгрэдыентаў. Яны не з'яўляюцца лекавымі сродкамі, але перашкаджаюць узнікненню асобных хвароб, спрыяюць росту і развіццю дзяцей, тармозяць старэнне арганізма. У цяперашні час спецыялістамі Навукова-практычнага цэнтра па харчаванні НАН Беларусі створаны шэраг лінеек функцыянальных прадуктаў харчавання для пажылых людзей, дзяцей, спартсменаў, цяжарных жанчын, тых, хто пакутуе ад захворванняў страўнікава-кішачнага тракта, фенілкетанурыі, цэліякіі і г.д — усяго некалькі сотняў айменняў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.