Вы тут

Ча­му таў­сце­юць дзе­ці, і чым для і­х не­бяс­печ­нае атлус­цен­не


Дзі­ця­чае атлус­цен­не — ад­на з на­дзён­ных праб­лем пе­ды­ят­рыі ў мно­гіх кра­і­нах све­ту. Бе­ла­русь — не вы­клю­чэн­не. Зра­зу­ме­ла, што пры­чы­на — у ня­пра­віль­ным хар­ча­ван­ні і не­да­хо­пе фі­зіч­най на­груз­кі. Зда­ва­ла­ся б, да­стат­ко­ва зба­лан­са­ваць гэ­тыя два фак­та­ры — і праб­ле­ма бу­дзе вы­ра­ша­на. Але ча­му та­ды яна за­ста­ец­ца ак­ту­аль­най? Пра тое, што пра­віль­нае хар­ча­ван­не дзі­ця­ці — пад­му­рак яго зда­роўя ў бу­ду­чы­ні, па­ста­ян­на паў­та­ра­юць ме­ды­кі і ды­е­то­ла­гі. Але ча­сам на­ват са­мая ста­ран­ная, ма­ты­ва­ва­ная і лю­бя­чая ма­ма не здоль­ная за­бяс­пе­чыць свай­му дзі­ця­ці паў­на­вар­тас­ны ра­цы­ён. Раз­бя­ром­ся, ча­му.


Прычыны ві­да­воч­ныя і не­ві­да­воч­ныя

Шкод­ныя стэ­рэа­ты­пы з мі­ну­ла­га

Што ў сла­вян­скай куль­ту­ры спрад­ве­ку лі­чы­ла­ся мер­кай зда­роўя дзі­ця­ці? Пра­віль­на: доб­ры апе­тыт і круг­лыя чырвоныя шчоч­кі. «Асіл­кам рас­це!» — за­мі­лоў­ва­юц­ца па­жы­лыя су­сед­кі, і ма­ма за­да­во­ле­на: гэ­та ж па­хва­ла ёй як кла­пат­лі­вай... Зма­гац­ца з такім стэ­рэа­ты­пам ня­прос­та, бо яго ка­ра­ні ў мі­ну­лым на­шай кра­і­ны. У страш­ных га­дах вай­ны і пас­ля­ва­ен­ных цяж­кіх, га­лод­ных ча­сах, у па­мят­ным су­час­ным 50—60-га­до­вым са­вец­кім дэ­фі­цы­це, ка­лі да­во­дзі­ла­ся ста­яць у доў­гіх чэр­гах... З та­го ча­су шмат што змя­ні­ла­ся. Сён­ня не­да­хо­пу ў пра­дук­тах хар­ча­ван­ня ня­ма і не трэ­ба за­па­шваць ка­ло­рыі ў сва­ім ар­га­ніз­ме. Па­мя­ня­лі­ся і ўмо­вы жыц­ця: су­час­ным дзе­цям не да­во­дзіц­ца да­бі­рац­ца да шко­лы пеш­шу за не­каль­кі кі­ла­мет­раў, не трэ­ба ім ні ў вёс­цы, ні тым больш у го­ра­дзе га­дзі­на­мі пра­ца­ваць па гас­па­дар­цы. Больш за тое, на­ват бе­гаць з ад­на­год­ка­мі ў два­ры ў ця­пе­раш­няй дзят­вы ўжо «не мод­на». За­тое цэ­лы­мі дня­мі і пер­ша­клаш­кі, і пад­лет­кі ся­дзяць спа­чат­ку на ўро­ках у шко­ле, по­тым, ужо до­ма, — за «да­маш­кай», да­лей, у воль­ны час, — у га­джэ­тах. Змя­ні­ла­ся ўсё. А стэ­рэа­тып аб доб­рым апе­ты­це за­стаў­ся. Гэ­так жа, як і ін­шая «спад­чы­на»: «Еш з хле­бам!»; «У нас та­ва­рыст­ва чыс­тых та­ле­рак»; ка­ла­рый­ная вя­чэ­ра не­па­срэд­на пе­рад сном; хлеб з мас­лам, буль­ба з ад­біў­нуш­кай і ма­ка­рош­кі з кат­ле­тай (вуг­ля­во­ды + тлу­шчы — энер­ге­тыч­ная бом­ба для ар­га­ніз­ма); «Смач­нае на трэ­цяе!» — здо­ба, ша­ка­лад­ныя цу­кер­кі, дэ­серт як за­вяр­шэн­не тра­пе­зы.

Сю­ды ж ад­ня­сём і тра­ды­цыю ўзна­га­родж­ваць або су­ця­шаць дзі­ця «смач­нень­кім» як фак­тар хут­ка­га фар­мі­ра­ван­ня хар­чо­вай за­леж­нас­ці.

«Дэ­ле­га­ван­не  паў­на­моц­тваў»

Па ме­ры ста­лен­ня ў ра­цы­ё­не су­час­на­га дзі­ця­ці хут­ка з'яў­ля­юц­ца не над­та ка­рыс­ныя стра­вы з ба­гац­це­м ­со­лі, за­пра­вак, фар­ба­валь­ні­каў і кан­сер­ван­таў. До­сыць ра­на дзі­ця па­чы­нае пра­во­дзіць знач­ную част­ку ча­су ў ар­га­ні­за­ва­ных ка­лек­ты­вах (са­док, шко­ла), дзе яго хар­ча­ван­нем, ад­па­вед­на, зай­ма­юц­ца не баць­кі, а ін­шыя. Да та­го ж дзі­ця са­мо, па сва­ім мер­ка­ван­ні, тра­ціць кі­шэн­ныя гро­шы. За­ўва­жым, што гэ­та не ка­мень у ага­род школь­на­га ці да­школь­на­га хар­ча­ван­ня. У апош­нія га­ды ў на­шай кра­і­не гэ­тым пы­тан­нем спе­цы­я­ліс­ты за­ня­лі­ся на дзяр­жаў­ным уз­роў­ні, і сён­ня мож­на ка­заць, што ў дзі­ця­чых уста­но­вах хар­ча­ван­не зба­лан­са­ва­нае і ад­па­вя­дае прын­цы­пам ды­е­та­ло­гіі. Але ж дзі­ця есць не толь­кі ў школь­най ста­ло­вай. Па да­ро­зе са шко­лы, іду­чы на гурткі ці ў сек­цыі, яно куп­ляе гам­бур­ге­ры, чып­сы, са­лод­кую га­зі­роў­ку, со­кі з за­ліш­нім утры­ман­нем цук­ру, ша­ка­лад­ныя ба­тон­чы­кі, арэш­кі ў гла­зу­ры, ін­шыя не­ка­рыс­ныя пра­дук­ты. Ды і са­мі баць­кі пес­цяць дзі­ця смач­нень­кім, пад­трым­лі­ва­ю­-

чы ня­пра­віль­ныя хар­чо­выя звыч­кі. Псі­хо­ла­гі і ды­е­то­ла­гі па ўсім све­це ві­на­ва­цяць у «эпі­дэ­міі» атлус­цен­ня не­паў­на­лет­ніх рэ­кла­му, якая пры­цяг­вае ўва­гу дзя­цей да пры­сма­каў і фаст­фу­ду.

Ня­пра­віль­ныя звыч­кі  ў сям'і

«У нас у ро­дзе ўсе аб'­ём­ныя», «Гэ­та ге­ны», «Прос­та косць цяж­кая»... Эн­да­кры­но­ла­гі свед­чаць: та­кія сцвяр­джэн­ні — не больш за са­ма­пад­ман. Са­праў­ды, ста­тыс­ты­ка па­цвяр­джае: ка­лі адзін з баць­коў мае ліш­нюю ва­гу, дзі­ця да­сяг­не тых жа па­ме­раў у 30 % вы­пад­каў: ка­лі ж поў­ныя і ма­ці, і баць­ка, то ма­лы пой­дзе па іх шля­ху ў 60 % вы­пад­каў. Але ге­ны тут звы­чай­на ні пры чым. Бы­вае, што ліш­няя ва­га дзі­ця­ці звя­за­на з ге­не­тыч­ны­мі за­хвор­ван­ня­мі, але па­доб­ных вы­пад­каў ка­ля 1 % ад усіх зва­ро­таў на­конт атлус­цен­ня не­паў­на­лет­ніх. Знач­на час­цей пры­чы­на ліш­няй ва­гі дзя­цей (як і іх баць­коў) у ся­мей­ных звыч­ках, ад­сут­нас­ці куль­ту­ры зда­ро­ва­га хар­ча­ван­ня. На пра­ця­гу апош­ня­га ста­год­дзя на­ву­коў­цы ад­кры­лі больш за дзя­ся­так ге­наў атлус­цен­ня, але асаб­лі­васць гэ­тых ге­наў у тым, што іх уз­дзе­ян­не зво­дзіц­ца на ні­што пра­віль­ным хар­ча­ван­нем і фі­зіч­ны­мі на­груз­ка­мі. Ка­лі баць­кі пра­вод­зяць вы­хад­ныя пе­рад тэ­ле­ві­за­рам, ужы­ва­ючы пі­цу (га­та­ваць су­час­ныя гас­па­ды­ні час­та ля­ну­юц­ца, куп­ля­ю­чы паў­фаб­ры­ка­ты або за­каз­ва­ю­чы да­стаў­ку га­то­вых страў), зра­зу­ме­ла, што на­ўрад ці іх дзе­ці ўпа­да­ба­юць ва­ра­ную бро­ка­лі і за­мест пра­гля­ду кі­но ад­пра­вяц­ца на трэ­ні­роў­ку. Асаб­лі­ва не­бяс­печ­ная ад­сут­насць фі­зіч­най на­груз­кі ў пе­ры­я­ды з 5 да 7 і з 12 да 17 га­доў, ад­зна­ча­юць ды­е­то­ла­гі: у гэ­тыя ўзрос­та­выя пра­меж­кі ар­га­ніз­му ўлас­ці­ва рэз­кае па­ве­лі­чэн­не ма­сы це­ла. Да­рэ­чы, па­ру­шэн­не рэ­жы­му сну так­са­ма пад­вяр­гае ва­ша дзі­ця ры­зы­цы на­бо­ру ліш­няй ва­гі: не­да­сы­пан­не пра­ва­куе вы­пра­цоў­ку гар­мо­ну го­ла­ду.

Не­да­стат­ко­вая ўва­га баць­коў

Ды­е­то­ла­гі га­во­раць: боль­шасць дзя­цей і пад­лет­каў баць­кі пры­вод­зяць да спе­цы­я­ліс­таў, ка­лі ва­га спад­чын­ні­ка ўжо на­блі­жа­ец­ца да 90-100 кг. Ка­лі праб­ле­ма паў­стае, пра­бач­це за ка­лам­бур, ва ўсёй сва­ёй паў­на­це. Пры гэ­тым ме­ды­цын­ская карт­ка та­ко­га дзі­ця­ці бы­вае не менш пух­лай, чым яе ўла­даль­нік. Але баць­кі ад­мах­ва­юц­ца ад слоў ме­ды­каў, упэў­не­ныя: іх дзі­ця спа­жы­вае не так і шмат ка­ло­рый, ды і з фі­зіч­най ак­тыў­нас­цю ў яго ўсё ў па­рад­ку. Вы­рас­це — пахудзее, ка­лі за­хо­ча. Між тым ня­рэд­ка ад­ка­зы на пы­тан­ні «Ча­му маё дзі­ця час­та хва­рэе?» і на­ват «Ча­му дрэн­на ву­чыц­ца?» мо­жа даць ды­е­то­лаг. Бо шмат у чым гар­ма­ніч­нае раз­віц­цё ар­га­ніз­ма, які рас­це, вы­зна­чае тое, што гэ­ты са­мы ар­га­нізм здо­леў узяць з ежы на па­бу­до­ву ся­бе: амі­на­кіс­ло­ты (пад­му­рак з бял­ку), тлу­шчы (буд­ма­тэ­ры­ял для кле­так), вуг­ля­во­ды (чыс­тая энер­гія), ві­та­мі­ны, мік­ра- і мак­ра­эле­мен­ты (ка­та­лі­за­та­ры ўсіх аб­мен­ных пра­цэ­саў у ар­га­ніз­ме), ва­ду. Ад­сут­насць або не­да­хоп тых ці ін­шых эле­мен­таў у хар­ча­ван­ні — і ўсе рэ­ак­цыі ў ар­га­ніз­ме за­па­воль­ва­юц­ца: мы атрым­лі­ва­ем па­воль­ны аб­мен рэ­чы­ваў, зні­жэн­не іму­ні­тэ­ту і на­ват у шэ­ра­гу вы­пад­каў — праб­ле­мы 

з па­во­дзі­на­мі. Не ка­жу­чы ўжо пра ніз­кую са­ма­ацэн­ку, а час­та і не­па­пу­ляр­насць у ка­лек­ты­ве ад­на­год­каў.

Чым пагражаюць ліш­нія кі­ла­гра­мы?

— Ліш­няя ва­га дзі­ця­ці — не толь­кі і не столь­кі праб­ле­ма эс­тэ­тыч­ная, — пад­крэс­лі­вае ва­ле­о­лаг Лі­лія Ка­цер. — За­ліш­няя ма­са це­ла пе­ра­гру­жае ўсе ор­га­ны і сіс­тэ­мы юна­га ар­га­ніз­ма. Па­вя­ліч­ва­ец­ца ры­зы­ка раз­віц­ця цук­ро­ва­га дыя­бе­ту дру­го­га ты­пу. А гэ­тае за­хвор­ван­не, ка­лі раз­ві­ло­ся ра­ней за 18 га­доў, у перс­пек­ты­ве ска­ра­чае пра­цяг­ласць жыц­ця. Так што баць­кам важ­на ду­маць аб бу­ду­чы­ні сы­на ці дач­кі.

Атлус­цен­не ў перс­пек­ты­ве мо­жа стаць пры­чы­най яшчэ шэ­ра­гу за­хвор­ван­няў, пад­крэс­лі­вае спе­цы­я­ліст. На­прык­лад, муж­чын­ска­га і жа­но­ча­га бяс­плод­дзя. Моц­на па­ку­туе пры атлус­цен­ні пе­чань — у шэ­ра­гу вы­пад­каў за­ліш­няя ва­га пры­во­дзіць да яе хра­ніч­най тлу­шча­вай дыс­тра­фіі і ге­па­то­зу (на­ступ­ная ста­дыя — цы­роз). Ка­лі атлус­цен­не мае дзі­ця ці пад­ле­так, то хут­кі рост і фар­мі­ра­ван­не кас­ця­ной ткан­кі на фо­не за­ліш­няй ва­гі мо­гуць пры­вес­ці да праб­лем з па­зва­ноч­ні­кам і су­ста­ва­мі яшчэ ў дзя­цін­стве. Так­са­ма атлус­цен­не мо­жа пра­ва­ка­ваць апноэ, ран­ні атэ­раск­ле­роз, па­вы­шэн­не ар­тэ­рыя­льна­га ціс­ку, хра­ніч­ныя хва­ро­бы сэр­ца, якія, да­рэ­чы, сён­ня ў све­це ма­ла­дзе­юць.

У гру­пу ры­зы­кі па атлус­цен­ні ўва­хо­дзяць, у пры­ват­нас­ці, дзе­ці, баць­кі якіх ма­юць атлус­цен­не або тыя, чые сва­я­кі па­ку­ту­юць на цук­ро­вы дыя­бет (ін­шыя эн­да­крын­ныя па­та­ло­гіі), а так­са­ма ма­лыя, ра­на пе­ра­ве­дзе­ныя на штуч­нае хар­ча­ван­не (асаб­лі­ва не­зба­лан­са­ва­ны­мі вы­со­ка­ка­ла­рый­ны­мі су­ме­ся­мі), і не­да­но­ша­ныя дзе­ці.
Па­ка­зан­ні для зні­жэн­ня ва­гі мо­гуць быць эс­тэ­тыч­ны­мі і ме­ды­цын­скі­мі, тлу­ма­чыць спе­цы­я­ліст. Ме­ды­цын­скія вы­зна­чае толь­кі ўрач.

— І дзі­ця, і яго баць­кі па­він­ны быць га­то­выя да зме­ны ла­ду жыц­ця і хар­чо­вых па­во­дзін, — пад­крэс­лі­вае Лі­лія Ка­цер.

Як вы­пра­віць сі­ту­а­цыю

Ба­наль­на, але факт: ні­ко­лі не поз­на вы­пра­ца­ваць зда­ро­выя звыч­кі. А па­чаць гэ­ты шлях мож­на з не­каль­кіх кро­каў.

- Вазь­мі­це за пра­ві­ла хар­ча­вац­ца рэ­гу­ляр­на, у адзін і той жа час. Ар­га­нізм пры­звычаіцца вы­пра­цоў­ваць страў­ні­ка­вы сок у вы­зна­ча­ныя га­дзі­ны, і пе­ра­ку­саў — га­лоў­най кры­ні­цы ліш­ніх кі­ла­гра­маў — у дзі­ця­ці ды і ў вас ста­не менш.

- Зра­бі­це сня­да­нак аба­вяз­ко­вым пунк­там рас­па­рад­ку дня. Гэ­та змен­шыць па­мер пор­цыі ў абед, і, што асаб­лі­ва важ­на, вя­чэ­ра бу­дзе не та­кой ка­ла­рый­най. На­га­да­ем, апош­ні пры­ём ежы па­ві­нен за­вяр­шыц­ца за 3-4 га­дзі­ны да сну. А не за паў­га­дзі­ны, «каб лепш спа­ла­ся».

- Прак­ты­куй­це ся­мей­ныя тра­пе­зы, якія вы га­ту­е­це «з ну­ля», а не за­каз­вай­це га­то­выя стра­вы, не вы­ка­рыс­тоў­вай­це паў­фаб­ры­ка­ты. Акра­мя та­го, што хат­няя ежа апры­ёры больш ка­рыс­ная і зда­ро­вая, ёсць ці­ка­вае ня­даў­няе да­сле­да­ван­не: дзе­ці, якія рэ­гу­ляр­на не менш за 20 хві­лін зна­хо­дзяц­ца за ста­лом у ко­ле сям'і, ва­жаць менш і ма­юць менш праб­лем са стра­ва­ван­нем, чым тыя, ка­го кор­мяць асоб­на.

- Вы­клю­чы­це пад­час тра­пе­зы пра­гляд тэ­ле­ві­за­ра, скро­лінг у ін­тэр­нэ­це, гуль­ні, мульт­філь­мы і г. д. Ад­кла­дзі­це га­джэ­ты са­мі і не да­зва­ляй­це дзі­ця­ці су­мя­шчаць іх з пры­ёмам ежы. Ка­лі ча­ла­век за­ня­ты толь­кі ежай, ён хут­чэй змо­жа ўсвя­до­міць, што сы­ты.

- Не пры­му­шай­це дзі­ця да­ядаць усё, што ля­жыць у яго на та­лер­цы. І заў­сё­ды пы­тай­це, коль­кі яму па­клас­ці.

- Пе­ра­стань­це хва­ліць дзі­ця за тое, што яно «доб­ра есць». На­пэў­на, у вас зной­дзец­ца мност­ва ін­шых пры­чын па­хва­ліць ма­ло­га.

- Пры­га­туй­це ка­рыс­ныя пе­ра­ку­сы: мар­коў­ныя па­лач­кі за­мест чып­саў, пры­сма­кі пра­віль­на­га хар­ча­ван­ня за­мест «Сні­кер­са», гар­бу­зо­выя се­мач­кі за­мест са­лё­ных арэш­каў. Ня­смач­на? Толь­кі пы­тан­не звыч­кі.

- Не ра­бі­це з дэ­сер­таў і фаст­фу­ду спо­саб за­ах­во­ціць малое ці «за­ба­ро­не­ны плод» толь­кі для асаб­лі­вых дзён. Дзі­ця вы­рас­це, і за­ба­ро­не­нае пе­ра­ста­не для яго быць вось такім, а арэ­ол па­зі­ты­ву ва­кол цу­ке­рак або гам­бур­ге­ра за­ста­-
нец­ца.

Ка­мен­та­рый у тэ­му:

Ма­рыя Літ­ві­на­ва, урач-ды­е­то­лаг:

— У пы­тан­нях пра­фі­лак­ты­кі і ля­чэн­ня атлус­цен­ня ў дзя­цей не­ве­ра­год­на важ­ны баць­коў­скі прык­лад. Як па­каз­вае прак­ты­ка, вель­мі час­та пад­час зва­ро­таў да спе­цы­я­ліс­та вы­свят­ля­ец­ца, што баць­кі і са­мі хар­чу­юц­ца ня­пра­віль­на. І прос­та не ра­зу­ме­юць, што яны ро­бяць не так. Ка­лі па­тра­бу­ец­ца аб­ме­жа­ваць вы­со­ка­ка­ла­рый­ныя пра­дук­ты ў ра­цы­ё­не дзі­ця­ці, не­аб­ход­на зра­біць гэ­та ў цэ­лым у ра­цы­ё­не сям'і. Та­кім чы­нам, па­сту­по­ва мя­ня­ю­чы ў бок пра­віль­на­га хар­ча­ван­ня звыч­кі ўсёй сям'і, мы да­ся­га­ем азда­раў­лен­ня і дзі­ця­ці, і баць­коў. І яшчэ ад­на за­ўва­га. У вы­пад­ку за­ліш­няй ва­гі ў дзі­ця­ці аб­сле­да­ван­не ў эн­да­кры­но­ла­га аба­вяз­ко­вае. Гэ­тую праб­ле­му баць­кам не вар­та лі­чыць ма­ла­важ­най, не трэ­ба спа­дзя­вац­ца, што ўсё вы­ра­шыц­ца «са­мо са­бой». Та­му што дзі­ця­чае атлус­цен­не — у пер­шую чар­гу праб­ле­ма не эс­тэ­тыч­ная, а ме­ды­цын­ская. Гэ­та ды­яг­наз. Як толь­кі пе­ды­ятр вы­яў­ляе ліш­нюю ва­гу ў дзі­ця­ці, ён на­кі­роў­вае яго да эн­да­кры­но­ла­га. І вель­мі важ­на прый­сці на пры­ём, вы­ка­наць усе не­аб­ход­ныя аб­сле­да­ван­ні і ме­ды­цын­скія рэ­ка­мен­да­цыі. 

А ўво­гу­ле, пач­ні­це з ся­бе. Ка­лі баць­кі пра­віль­на сіл­ку­юц­ца, вы­хад­ныя пра­вод­зяць не на ка­на­пе, а на пры­ро­дзе, на­вед­ва­юць спарт­за­лу, ка­лі ў сям'і на­ла­джа­ны рэ­жым ежы і сну, усё гэ­та бу­дзе падхоплена і дзець­мі.

Атлус­цен­не ляг­чэй пра­ду­хі­ліць, чым по­тым ад яго па­зба­віц­ца. Так што вы­шэй­пе­ра­лі­ча­ныя па­ра­ды ўні­вер­саль­ныя. Па­чы­най­це!

Аляк­санд­ра АНЦЭЛЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.