Вы тут

Беларусбанк папярэдзіў кліентаў аб падробленым акаўнце ў Instagram


Беларусбанк папярэджвае сваіх кліентаў аб фактах махлярства ў сацсетках з выкарыстаннем падробленага акаўнта банка, паведамляе БЕЛТА.


Кліентам банка ў Instagram былі накіраваны рэкламныя паведамленні аб розыгрышы грашовых прызоў. Пасля праходжання віктарыны паказвалася сума выйгрышу, за пералічэнне якога спаганялася камісія. Пры адпраўцы паведамленняў зламыснікамі выкарыстоўваўся лагатып і выява будынка банка.

Акрамя таго, у сетцы з'явіўся і падроблены акаўнт, дзе размешчана аб'ява: "Першым 1000 падпісчыкам - сертыфікат на 50р".

Банк просіць усіх грамадзян быць уважлівымі, не пераходзіць па незнаёмых спасылках. Тым, хто сутыкнуўся з такой рассылкай, рэкамендуецца заблакіраваць або паскардзіцца на несапраўдны акаўнт у гэтай сацсетцы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.