Вы тут

Крэдыт «На родныя тавары» становіцца самым масавым фінансавым прадуктам


Як адзначыла прэс-служба фінансавага інстытута, падтрымліваючы ініцыятыву ўрада нашай краіны па стымуляванні рознічнага гандлю таварамі беларускіх вытворцаў, з 4 студзеня Беларусбанк запусціў новы крэдыт на спажывецкія патрэбы «На родныя тавары». За тыдзень дзеяння ўнікальнага прадукту, які выдаецца з фіксаванай стаўкай 4% гадавых, на яго афармленне ўжо пададзена больш за 1200 заявак.

Заключыць крэдытныя дагаворы ўжо паспелі больш за 500 чалавек на агульную суму больш за 2,3 мільёна рублёў. За мінулы тыдзень часцей за ўсё ў крэдыт набывалася прадукцыя ААТ «Керамін», СП ААТ «Брэстгазаапарат», ЗАТ «Атлант», карысталася папулярнасцю тэхніка ТАА «Мотавелазавод» і ААТ «МТЗ».

Нагадаем, падаць заяўку на крэдыт можна як дыстанцыйна (у інтэрнэце — і М-банкінгу, на карпаратыўным сайце), так і ва ўстановах банка па ўсёй краіне. Максімальная сума крэдыту сёння складае 12 тысяч рублёў. Разлічыць арыенціровачны плацеж, зыходзячы з патрабаванай сумы або плацежаздольнасці, можна з дапамогай калькулятара крэдытаў (разлічваецца на сайце банка). Так, пры суме крэдыту ў 5000 рублёў плацеж у месяц складзе каля 160 рублёў, з іх па працэнтах — парадку 17 рублёў.

Поўны пералік тавараў і брэндаў, чыю прадукцыю можна набыць з дапамогай крэдыту «На родныя тавары», можна прачытаць у нашай газеце за 9 студзеня ў матэрыяле «Такога льготнага крэдыту спажыўцы яшчэ не бачылі».

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.