Вы тут

Прайшоў шашачны турнір памяці вядомага беларускага шашыста Марата Гелера


У сталічнай СДЮШАР № 11 па шахматах і шашках прайшоў 11-ы традыцыйны шашачны турнір памяці вядомага беларускага шашыста Марата Гелера.


Сёлета турнір сабраў 32 удзельнікі з шэрагу гарадоў і абласцей Беларусі. За галоўны прыз турніру змагаліся тры міжнародныя гросмайстры, тры міжнародныя майстры, шэсць майстроў спорту, кандыдаты ў майстры і першаразраднікі. Спаборніцтвы праходзілі па швейцарскай сістэме ў сем тураў з жараб'ёўкай пачатковых хадоў і пазіцый. Усе ўдзельнікі гулялі мікра-матчы з двух партый з кантролем часу 20 хвілін на партыю кожнаму ўдзельніку.

Спонсары і арганізатары турніру прадугледзелі восем прызавых месцаў, а таксама месцы ў катэгорыі «ветэраны» і для найлепшых сярод дзяўчат і юнакоў. Літаральна з першага тура разгарнулася ўпартая і бескампрамісная барацьба.

Пераможцам турніру і ўладальнікам галоўнага прыза стаў 22-гадовы сталічны міжнародны майстар Аляксей Куніца, які набраў 10 ачкоў з 14 магчымых. Другім тут быў моцны майстар спорту з Віцебска Віталь Новікаў. Ён таксама набраў 10 ачкоў, але стаў другім з-за горшага каэфіцыента. Трэцім фінішаваў 18-гадовы міжнародны гросмайстар Міхаіл Семянюк з Мінска, які таксама набраў 10 ачкоў.

Найлепшым сярод ветэранаў быў прызнаны шматдосведны 78-гадовы сталічны майстар спорту Вячаслаў Палянскі, які набраў 7 ачкоў і заняў 16 месца ў выніковай табліцы. Сярод дзяўчат найлепшай была прызнаная сталічная спартсменка, міжнародны майстар Анастасія Барышава. Яна набрала 8 ачкоў і заняла 11-е месца ў выніковым пратаколе. Найлепшым сярод юнакоў быў прызнаны кандыдат у майстры спорту Аляксей Валюк з Ваўкавыска, які набраў 9 ачкоў і заняў 9-е месца ў выніковай табліцы.

Уся васьмёрка прызёраў гэтага турніру, а таксама найлепшыя сярод ветэранаў, сярод дзяўчат і сярод юнакоў былі ўзнагароджаны грашовымі прызамі.

Яўген Салановіч, майстар спорту

Загаловак у газеце: Арганізацыя і правядзенне — на выдатна

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.