Вы тут

У заказніку «Чырвоны бор» правялі XXI Чэмпіянат Еўропы вабільшчыкаў аленя


У заказніку «Чырвоны бор» адбыўся XXI Чэмпіянат Еўропы вабільшчыкаў аленя. У ім прымалі ўдзел 39 вабільшчыкаў з 13 краін Еўропы: Аўстрыі, Беларусі, Бельгіі, Венгрыі, Германіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Славакіі, Славеніі, Францыі, Чэхіі і Эстоніі.


Паляванне на вабу (на рову) — адзін з традыцыйных спосабаў здабычы высакароднага аленя ў Еўропе. Вабіць — значыць клікаць звера яго голасам. Удзельнікі чэмпіянату спаборнічалі ў трох дысцыплінах: імітацыя голасу маладога аленя, імітацыя голасу аленя-важака з «гарэмам», імітацыя гукаў аленя-пераможцы пасля сутычкі з супернікам.

Раз на год восенню (чэмпіянат праводзіцца кожную вясну спецыяльна, каб не турбаваць звера дарма) у аленяў надыходзіць перыяд гону — час, калі самцоў-рагачоў не цікавіць нічога акрамя самак і боек. Самцы-алені равуць на ўвесь голас, заяўляючы аб сваёй перавазе над патэнцыяльнымі супернікамі.

Суддзі, прадстаўнікі розных краін, падчас чэмпіянату знаходзяцца ў закрытых «кабінках», не бачачы выступоўцаў, а толькі слухаючы іх галасы. У камандным спаборніцтве першае месца заняла каманда Венгрыі, другое Славенія і трэцяе Славакія. Адзначым, што вынік нашай краіны, 4 месца, быў лепшым для нас за ўвесь час правядзення Чэмпіянату. Дарэчы, не хапіла ўсяго 3 балаў да п’едэстала гонару: Беларусь атрымала 254 балы, а 257 балаў атрымалі 2 і 3 месцы.

Асабліва хочацца адзначыць паляўнічыя касцюмы, якія былі на ўдзельніках. Увага многіх гледачоў была прыкавана да каманды Эстоніі, дзякуючы іх незвычайным капелюшам. Дарэчы, менавіта на галаўныя ўборы ўдзельнікі чапляюць значкі з мінулых чэмпіянатаў.

Беларусь ужо другі раз становіцца краінай-гаспадыняй чэмпіянату вабільшчыкаў. У 2015 годзе ён праходзіў у Белавежскай пушчы, у ім узялі ўдзел каманды з 9 краін. Высокую планку чэмпіянату падтрымаў і прыём «Чырвонага бору». Удзельнікі і госці ацанілі камфортныя ўмовы размяшчэння і выдатную арганізацыю мерапрыемства. Для гледачоў былі прадугледжаны не толькі месцы перад сцэнай, але і фуд-корты, і некалькі вялікіх шатроў на паляне з крэсламі-мяшкамі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў і Наваполацкае ТАА «Інтэрсэрвіс» (паляўнічая гаспадарка «Чырвоны бор»).

Вольга Пралюк

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.