Вы тут

У выхадныя спякота вернецца


На гэтым тыдні ў Беларусі ідуць дажджы, і слупок тэрмометра вагаецца ў асноўным каля адзнакі ў 20—25 градусаў цяпла.


Гэта адпавядае кліматычнай норме. Але ўжо з суботы на нашу краіну пачне накатваць хваля спякотнага паветра. Падрабязней пра надвор'е расказалі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Надвор'е ў пятніцу будзе мала адрознівацца ад таго, якое пануе апошнія дні. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра — ад плюс 21 да плюс 26.

А вось у суботу ападкаў чакаецца ўжо значна меней. Яны закрануць толькі асобныя раёны. Пацяплее на пару градусаў. У нядзелю сіноптыкі ападкаў і ўвогуле не абяцаюць. Уначы тэмпература асабліва не зменіцца — будзе ад 13 да 18 градусаў цяпла. Удзень жа пацяплее яшчэ крыху ў параўнанні з суботай. Па поўдні слупкі тэрмометраў дацягнуцца да 30-градуснай адзнакі.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.