Вы тут

НАН Беларусі і Польская акадэмія навук створаць міжакадэмічны Савет


Ён будзе вырашаць праблемы захавання Белавежскай пушчы і экалогіі. Пра гэта паведаміў на пасяджэнні Прэзідыума НАН Беларусі па пытаннях развіцця супрацоўніцтва з Польскай акадэміяй навук Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, паведамляе прэс-служба апошняй.


"Нацыянальная акадэмія навук Беларусі надае асаблівае значэнне супрацоўніцтву з Рэспублікай Польшча - краінай са значным навуковым і эканамічным патэнцыялам, з якой у Рэспублікі Беларусь склаліся трывалыя адносіны ва ўсіх сферах, у тым ліку і навукова-тэхнічнай. Стварэнне сумеснага пастаянна дзеючага органа дазволіць аператыўна вырашаць бягучыя і актуальныя праблемы. Сёння вучоныя НАН Беларусі і Польскай акадэміі навук сумесна прымаюць удзел у міжнародных выставах навукова-тэхнічных дасягненняў, рэгулярна праводзяцца сумесныя міжнародныя форумы і канферэнцыі. Нашымі навукоўцамі выконваюцца важныя для эканомікі Польшчы і Беларусі сумесныя навукова-тэхнічныя праекты. Аднак патэнцыял вучоных дзвюх краін не рэалізаваны ў поўнай меры”, -- адзначыў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі.

Па выніках пасяджэння прынята рашэнне, што міжакадэмічных Савет НАН Беларусі і ПАН у першую чаргу зоймецца пытаннямі захавання флоры і фауны Белавежскай пушчы, а таксама праблемамі змены клімату. У далейшым будуць вырашацца і іншыя праблемы, рашэнне якіх паслужыць далейшаму пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж польскімі і беларускімі навуковымі арганізацыямі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.