Вы тут

Выдаткі на навуку ў Беларусі павялічаць у 2020 годзе


Выдаткі на навуковую дзейнасць у рэспубліцы ў 2020-м павялічацца на 16%. Пра гэта тэлеканалу СТБ распавёў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) Аляксандр Шумілін.


Аляксандр Шумілін таксама праінфармаваў аб рэалізацыі дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця на 2016-2020 гады.

- Прагназуем, што пяцігодку скончым цалкам так, як і планавалі. Нават скажу, што, напэўна, дзесьці нейкія паказчыкі пастараемся перавыканаць, - сказаў ён.

На працягу гэтага перыяду стала больш суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры: калі ў пачатку пяцігодкі іх было 13, то зараз 26. У эксплуатацыю ўведзены 53 вытворчасці, з якіх больш за 30 ужо дасягнулі праектнай магутнасці. Атрымалася стварыць звыш 8,5 тыс. працоўных месцаў. Да канца пяцігодкі гэты лік разлічваюць павялічыць да 11 тыс.

- Гэта працоўныя месцы, якія для, як кажуць, будучыні і з зусім іншым узроўнем даходу, - адзначыў старшыня ДКНТ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.