Вы тут

Іншаземцаў вызваляць ад выплаты дзяржпошліны за выдачу пропускаў у пагранічную зону


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 351 "Аб знаходжанні на прыгранічнай тэрыторыі". Дакумент распрацаваны, каб стварыць дадатковыя ўмовы для знаходжання фізічных асоб на прыгранічнай тэрыторыі, а таксама ў мэтах рэалізацыі закона ад 9 студзеня 2019 года нумар 168-3 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях забеспячэння пагранічнай бяспекі". Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Згодна з указам, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Беларусі, вызваляюцца ад выплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу пропускаў на права ўезду (уваходу), часовага знаходжання, перамяшчэння ў пагранічнай зоне. Гэта мера дасць магчымасць значна спрасціць парадак знаходжання іншаземцаў у пагранічнай зоне, стварыць дадатковыя ўмовы для ўключэння размешчаных у ёй зямель і аб'ектаў у гаспадарчы абарот, павысіць прывабнасць турыстычных аб'ектаў.

Акрамя таго, у дакуменце ўдакладнена кампетэнцыя Дзяржпагранкамітэта па ажыццяўленні пропуску цераз дзяржаўную граніцу Беларусі фізічных асоб у сувязі з перадачай асобных функцый органаў пагранічнай службы мытным органам.

Рэалізацыя вызначаных указам норм не акажа ўплыву на паўсядзённую жыццядзейнасць законапаслухмяных грамадзян, але ў той жа час будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці выканання пастаўленых перад органамі пагранічнай службы задач па забеспячэнні бяспекі дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.