Вы тут

На Ушаччыне захаваліся фрагменты вадзянога млына


Вадзяны млын у вёсцы Замошша Ушацкага раёна быў пабудаваны ў канцы XIX – пачатку ХХ стагоддзя з чырвонай цэглы, у тым месцы, дзе рака Ушача выцякае з возера. Гэта была прыватная вытворчасць багатага гаспадара.


На жаль, да нашага часу млын – як помнік гаспадарчай пабудовы дайшоў у занядбалым, амаль знішчаным  стане – засталіся адно напалову разбураныя сцены. Запруда, турбіна і млыноўскае начынне таксама былі парушаны, а вада сцякала па каменнях ад умацаванняў.

Напачатку новага стагоддзя ў млына з’явіўся новы гаспадар, які надбудаваў сцены і ўзвёў дах. Будынак млына цяпер выконвае функцыю жыллёвага памяшкання.

Млын у Замошшы застаўся толькі адзін у самым азёрным раёне краіны: на Ушаччыне налічваецца амаль трыста прыродных вадаёмаў, большасць з якіх звязвае рака Ушача.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.