Вы тут

Уборка бульбы завяршаецца ў Беларусі


У сельгасарганізацыях Беларусі бульба ўбрана з 26,8 тыс. га, што складае 97,8 працэнта ўборачных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота: kapital.kz

Паводле даных на 21 кастрычніка, выкапана 837,6 тыс. т бульбы (757 тыс. т на аналагічную дату мінулага года). У сярэднім з 1 га ў гэтым годзе збіраюць 312,4 ц бульбы, у мінулым годзе ўраджайнасць складала 268,6 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць бульбы ў Віцебскай вобласці - 380,2 ц/га, там убрана 98,6 працэнта плошчы.

Ураджайнасць агародніны і цукровых буракоў таксама перавышае мінулагоднюю. Агародніны збіраюць у сярэднім 263 ц з 1 га (220,8 ц/га ў мінулым годзе). План уборкі выкананы на 75,1 працэнта (убрана 4,92 тыс. га). Цукровых буракоў сабрана больш за 3,2 млн т караняплодаў пры ўраджайнасці 485,9 ц/га (454,5 ц/га на аналагічную дату мінулага года). У лік дзяржзаказу прададзена больш як 1,6 млн т цукровых буракоў, што складае 78,3 працэнта плана.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.