Вы тут

Кола інтарэсаў Беларусі і Кітая становіцца больш шырокім з кожным годам


Аб гэтым ішла гаворка падчас сутрэчы старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргея Рахманава з дэлегацыяй Шанхайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая, якая прайшла ў Савеце Рэспублікі.


Адносіны паміж дзвюма краінамі развіваюцца вельмі інтэнсіўна і дынамічна, і гэта звязана не толькі з развіццём гандлёва-эканомічных стасункаў: мы аднолькава глядзім на праблемы, якія існуюць сёння ў свеце. Сітуацыя змяняецца, многія праблемы, звязаныя з канфліктамі, бяспекай, трэба вырашаць разам, лічыць Сяргей Рахманаў. І нягледзячы на розніцу ў памерах дзвюх дзяржаў, кожная з'яўляецца лідарам: Кітай — у свеце, Беларусь — у сваім рэгіёне. Менавіта наша краіна стала свайго роду жамчужынай на шляху рэалізацыі глабальнай ініцыятывы «Адзін пояс. Адзін шлях». Таму разам з палітычным дыялогам трэба ўмацоўваць тэхналагічнае супрацоўніцтва, упэўнены сенатар.

Сёння Кітай дэманструе пад'ём па вядучых перадавых тэхналогіях, Беларусь таксама мае сур'ёзныя напрацоўкі па розных кірунках (у ІТ-сферы, прыборабудаванні, вытворчасці мінеральных угнаенняў і іншых) і мае шмат прапаноў для сумеснай рэалізацыі.

Кіраўнік дэлегацыі, намеснік старшыні Шанхайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая Сюй Ібо выказаў згоду з салідарным пунктам погляду на многія праблемы. «Самае галоўнае ў палітычным аспекце тое, што мы аднолькава глядзім на глабальныя праблемы, — упэўнены ён. — Усебаковае стратэгічнае партнёрства з кожным днём напаўняецца ў больш практычным сэнсе. І калі паглядзець у гістарычнай рэтраспектыве, сёння мы знаходзімся ў найлепшым перыядзе нашых адносін».

Кіраўнік дэлегацыі падкрэсліў, што Беларусь стала адной з першых краін, якія падтрымалі рэалізацыю глабальнай ініцыятывы Кітая «Адзін пояс. Адзін шлях».

— Для нас важна, каб яе рэалізацыя насычалася рознабаковымі праектамі, якія былі б карысныя для ўсіх краін-удзельніц, — падкрэсліў Сюй Ібо.

Ён пагадзіўся, што нашым краінам неабходна ў далейшым развіваць адносіны не толькі ў сферы палітыкі і эканомікі, але і паглыбляць сувязі і больш актыўна супрацоўнічаць па розных кірунках: ад ІТ да турызму і культуры.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.