Вы тут

У Гомелі праламалі сцяну і скралі сейф з офіса службы таксі


Раніцай 15 лістапада ў Чыгуначны РАУС Гомеля звярнуўся менеджэр арганізацыі пасажырскіх перавозак і паведаміў, што ўначы з офіса выкралі сейф, перадае прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.


На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. Шкло ўваходных дзвярэй было разбіта і праламана сцяна ў будынку. З памяшкання выкрадзены сейф, у якім захоўваліся 26 аўтамабільных ключоў, 3 мабільныя тэлефоны, ноўтбук і больш за 15 тыс. беларускіх рублёў.

Сышчыкі ва ўзаемадзеянні з экспертамі ўстанавілі асобы падазраваных, якія могуць быць датычныя да злачынства. Імі апынуліся мужчыны 37 і 39 гадоў, жыхары Гомельшчыны. Адзін з іх раней неаднаразова судзімы, спрабаваў уладкавацца ў дадзеную фірму кіроўцам таксі.

Па месцы жыхарства затрыманых былі праведзеныя ператрусы. Канфіскавана частка выкрадзеных грошай і ноўтбук. Таксама праваахоўнікі знайшлі ўзламаны сейф, які мужчыны выкінулі ў адзін з вадаёмаў Веткаўскага раёна.

Следчымі распачата крымінальная справа за крадзеж у буйным памеры.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.