Вы тут

Шэсць чалавек загінулі падчас страляніны ў бальніцы ў Чэхіі


У зале чакання траўматалагічнага аддзялення паліклініцы пры астраўскай факультэцкай бальніцы ў Чэхіі сёння ранкам мужчына распачаў страляніну ва ўпор, забіўшы на месцы пецярых чалавек. Яшчэ адзін памёр на аперацыйным стале. Пазней злачынец здзейсніў самагубства. Пра гэта паведамляе 420on.cz.


Яшчэ два чалавекі паранены, адзін з іх знаходзіцца ў крытычным стане. Нападнік страляў з блізкай адлегласці, цэлячыся ў шыю і галаву. Усяго ён адкрыў агонь па дзевяці людзям, шасцярых мужчынах і трох жанчынах.

Злачынец здзейсніў самагубства, стрэліўшы сабе ў галаву ў аўтамабілі. Яго асоба выяўленая, гэта 42-гадовы Цтырад Вітасэк, які працаваў будаўнічым тэхнікам. Калегі расказалі, што ён у апошнія два тыдні быў на бальнічным.

Дырэктар бальніцы Іржы Гаврлант ахарактарызаваў злачынца як ціхага стралка, які знаходзіўся ў зале чакання з іншымі людзьмі, потым раптоўна ўстаў і без папярэджання пачаў страляць. Ён удакладніў, што ўсе наведвальнікі паліклінікі былі эвакуяваныя.

Прэв'ю: Policie ČR

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.