Вы тут

Навошта абеззаражваць глебу для расады?


Каб расада не адчувала моцнага стрэсу пасля высадкі на пастаяннае месца, глебавую сумесь для яе вырошчвання рэкамендуюць рыхтаваць на аснове агароднай зямлі. Але ў ёй за сезон збіраецца вялікая колькасць шкодных мікраарганізмаў, узбуджальнікаў хвароб і лічынак шкоднікаў. Каб зямля з агарода не з'яўлялася крыніцай інфекцыі, яе перад выкарыстаннем трэба абеззаразіць.


У хатніх умовах зрабіць гэта можна чатырма спосабамі:

  • прамарожваннем;
  • прапяканнем;
  • прапарваннем;
  • пратручваннем.

Метад прамарожвання заключаецца ў тым, што мех з зямлёй падчас моцных маразоў (-15—20 °С) на некалькі дзён выносяць на вуліцу. Пасля прамерзлы грунт на 3-5 дзён заносяць у цёплае памяшканне, каб «абудзіць» шкоднікаў і насенне пустазелля, якія ў ім зімуюць. А затым зноў выстаўляюць на мароз. Такую працэдуру прарабляюць не менш за 2-3 разы.

Пры прапяканні глебу рассыпаюць на металічным падносе пластом да 5 см, злёгку ўвільгатняюць і змяшчаюць на 30 хвілін у прагрэтую да 70-90 °С (не вышэй!) духоўку. Пасля астуджаюць і выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі глебагрунтоў.

Прапарванне — вельмі дзейсны спосаб абеззаражвання глебы, які да таго ж насычае яе вільгаццю. Для гэтага зямлю насыпаюць у друшляк і, пастаянна памешваючы, на працягу 7-8 хвілін трымаюць над каструляй, дзе кіпіць вада. Астылую глебу можна выкарыстаць для падрыхтоўкі субстрату.

Пратручванне — гэта, бадай, самы просты спосаб абеззаражвання глебы. Ён заключаецца ў праліванні грунту ружовым растворам марганцоўкі.

Ірына Тамковіч

Прэв'ю: supersadovnik.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.