Вы тут

"Гомельтранснафта Дружба" завяршыла рамонт участкаў нафтаправода Мазыр-Брэст-3


ААТ "Гомельтранснафта Дружба" завяршыла рамонт участкаў магістральнага нафтаправода Мазыр-Брэст-3, паведамілі на прадпрыемстве.


Як паведамлялася, на 17-м і 30-м км магістральнага нафтаправода па выніках унутрытрубнай дыягностыкі была выяўлена навала дэфектаў. Падчас рамонту спецыялісты ААТ "Гомельтранснафта Дружба" замянілі дзве секцыі трубаправода.

"Пры дадатковым дыягнастычным кантролі выяўленыя яшчэ два небяспечныя дэфекты на 7-м і 13-м км магістральнага нафтаправоду. Дэфекты ўяўлялі сабой вытворчы брак - расколіна ў папярочным шве і знешняя страта металу. Іх ліквідавалі пры дапамозе ўстаноўкі муфт", - распавялі ў ААТ "Гомельтранснафта Дружба".

Работы вяліся кругласутачна і завяршыліся ў намечаныя тэрміны. На гэты перыяд прадукцыйнасць ланцужка па транспарціроўцы нафты была зніжана да абумоўленых з партнёрамі аб'ёмаў.

Як удакладнілі на прадпрыемстве, у цяперашні час транзіт расійскай нафты праз тэрыторыю Беларусі працягваецца ў штатным рэжыме.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.