Вы тут

Прэзідэнт: калектыву МЗС па сілах забяспечыць інтэграцыю краіны ў сусветную эканамічную сістэму


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне работнікам дыпламатычнай службы з прафесійным святам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.


"Беларускія дыпламаты прадстаўляюць Рэспубліку Беларусь за мяжой, адстойваюць яе інтарэсы і правы грамадзян, а гэта адмысловая місія. Бо вы фарміруеце імідж дзяржавы і стаўленне да яго жыхароў іншых краін, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Так гістарычна склалася, што ўсе дасягненні айчыннай дыпламатычнай службы цесна звязаны са станаўленнем нашай маладой незалежнай краіны. Сёння ад вашай выніковай работы залежыць стварэнне спрыяльных знешніх умоў для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі".

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што згуртаванасці калектыву МЗС па сілах забяспечыць інтэграцыю краіны ў сусветную эканамічную сістэму, умацаванне еўразійскага партнёрства, прасоўванне айчыннай прадукцыі і прыцягненне замежных інвестыцый. Прэзідэнт пажадаў усім здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў на карысць краіны і народа.

Прэв'ю: dialog.ua

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.