Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Памяць аб мінулым гарантуе будучыню

Віцэ-спікер Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка ўзяў удзел у памятных мерапрыемствах, прымеркаваных да 75-годдзя вызвалення лагера смерці «Аўшвіц—Біркенау» ў Асвенцыме, а таксама абмеркаваў з польскімі калегамі пашырэнне міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента.


Анатоль Ісачанка ўзначаліў беларускую дэлегацыю, у склад якой увайшлі таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Рэспубліцы Польшча Уладзімір Чушаў, настаяцель храма-помніка Усіх Святых протаіерэй Фёдар Поўны.

Каля манумента вязням лагера смерці ў Асвенцыме адбылася цырымонія запальвання свечак. Анатоль Ісачанка размясціў памятную лампаду каля пліты абеліска «Беларуская».

На мерапрыемствах прысутнічалі дэлегацыі з 60 краін і міжнародных арганізацый. У якасці ганаровых гасцей сюды прыехалі каля 200 былых вязняў «Аўшвіц—Біркенау» з усяго свету, у тым ліку 13 з Беларусі. З імі пагутарыла беларуская дэлегацыя.

Таксама адбыліся сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый Расіі, Казахстана, Арменіі, Грузіі.

У гэты ж дзень Анатоль Ісачанка ўзяў удзел ва ўрачыстай перадачы капсулы з зямлёй Асвенцыма кіраўніком горада Янушам Хверутам настаяцелю храма-помніка Усіх Святых протаіерэю Фёдару Поўнаму. Гэтая капсула будзе размешчана ў крыпце храма ў рамках міжнароднай акцыі памяці «У гонар агульнай Перамогі!»

Акрамя таго, у межах візіту прайшлі перагаворы беларускай дэлегацыі з адміністрацыяй Дзяржаўнага музея «Аўшвіц—Біркенау» наконт супрацоўніцтва з мемарыяльным комплексам «Трасцянец» і іншымі музейнымі ўстановамі Беларусі.

Як адзначыў Анатоль Ісачанка ў інтэрв'ю журналістам, Асвенцым — гэта знакавае месца для ўсіх людзей. «Канцлагер «Аўшвіц—Біркенау» — напамін усім жывым пра тое, што мы павінны зрабіць усё магчымае, каб тыя бяда і гора, якія тут адбыліся, ніколі больш не здараліся», — падкрэсліў ён.

* * *

Віцэ-спікер Савета Рэспублікі правёў серыю сустрэч у парламенце Польшчы

Анатоль Ісачанка абмеркаваў перспектывы пашырэння беларуска-польскага міжпарламенцкага ўзаемадзеяння з віцэ-маршалам Сената Польшчы Габрыэлай Мараўска-Станецкай.

У гэты ж дзень адбылася сустрэча намесніка старшыні Савета Рэспублікі з віцэ-маршалам Сейма Польшчы Рышардам Цярлецкім, на якой разглядаліся магчымасці актывізацыі дыялогу дзвюх краін у розных сферах. Асаблівая ўвага была звернута на дзейнасць беларуска-польскай міжпарламенцкай групы.

* * *

... і наведаў Падляскае і Сілезскае ваяводствы

Падчас сустрэчы з падляскім ваяводам Багданам Пашкоўскім і маршалам Падляскага ваяводства Артурам Касіцкім Анатоль Ісачанка абмеркаваў пытанні ўзаемадзеяння на рэгіянальным узроўні. Размова пайшла пра развіццё трансгранічнага супрацоўніцтва дзвюх краін. З улікам таго, што Падляскае ваяводства з'яўляецца месцам кампактнага пражывання беларускай нацыянальнай меншасці (каля 38 тысяч чалавек), былі разгледжаны магчымасці падтрымкі беларускай культуры і мовы ў гэтым рэгіёне.

У рамках праграмы візіту намеснік старшыні Савета Рэспублікі наведаў вёску Заляшаны Падляскага ваяводства, дзе ўсклаў вянок да помніка беларусам, забітым атрадам Райса («Бурага») у 1946 годзе. У горадзе Гайнаўка Падляскага ваяводства Анатоль Ісачанка ўсклаў кветкі да помніка-абеліска савецкім салдатам, наведаў Музей і Цэнтр беларускай культуры. Акрамя таго, віцэ-спікер узяў удзел у цырымоніі збору зямлі для яе далейшага размяшчэння ў крыпце храма-помніка Усіх Святых у рамках Міжнароднай акцыі памяці «У гонар агульнай Перамогі!».

У Сілезскім ваяводстве Анатоль Ісачанка абмеркаваў з Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Катавіцэ Марэкам Расіньскім і прадстаўнікамі мясцовых бізнес-колаў шляхі нарошчвання міжрэгіянальнага супрацоўніцтва дзвюх краін у гандлёва-эканамічнай сферы.

Прэв'ю: sovrep.gov.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.