Вы тут

Песню бярыце з сабою. «Маці, матуля, мама»


Дарагія беларусачкі! Са святам вас 8 Cакавіка!

Няхай ваша жыццё будзе як песня — прыгожае, шчаслівае, светлае. Здароўя, дабрабыту і кахання.


«Маці, матуля, мама»

Вершы — Валянціна Гіруць-Русакевіч.

Музыка — Яўген Ксяневіч.

Куплет 1:

Мне б да цябе спяшацца хуткакрыла,

Ды крылы тыя падразае час...

Спатоліцца б святлом усмешкі мілай

І прыхінуцца ціха да пляча.

Прыпеў:

Маці, матуля, мама —

Першае слова самае,

Цёплае і лагоднае,

Найдарагое, роднае.

Маці, матуля, мама,

Хай і цябе таксама

Дзеці цяплом атуляць —

Мамачку, маму, матулю.

Куплет 2:

Ў галінках бэзу пад акенцам вецер

Табе хай перашэптвае-пяе,

Матуля, мама, лепшая на свеце,

Ўсе словы найласкавыя мае.

Прыпеў.

Куплет 3:

Жыццё гады, як пацеркі, нанітвае,

І сёння з пакаяннем гавару:

За ўсе, што без спатканняў нашых, дні твае —

Даруй, матуля любая, даруй.

Прыпеў.

Рубрыку вядзе Яўген Ксяневіч

evgenyksenevіch@gmaіl.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.